Касцёл Спаслання Святога Духа — мураваны касцёл у горадзе Барысаве. Знаходзіцца на вуліцы Даўмана, 95.
Гісторыя Парафія была арганізавана пры капліцы на Кальварыі, заснаванай у XVIII стагоддзі і адноўленай у 2000 годзе па ініцыятыве ксяндза Юзафа Пятушкі. Парафія знаходзіцца ў новай частцы горада, якая вельмі хутка развіваецца.
У 2000 годзе была выдзелена тэрыторыя для будаўніцтва касцёла. У 2006 годзе прыход быў перададзены ў дыяцэзію.
У 2007 годзе былі пабудаваны будынкі першай чаргі — гаспадарчая пабудова і капліца, у якой праводзіліся служэнні.
У 2013 годзе ў дзень Звеставання Найсвяцейшай панны Марыі ксёндз-біскуп Юрый Касабуцкі асвяціў тэрыторыю пад будаўніцтва касцёла, а 25 мая 2014 года мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў вуглавы камень для будаўніцтваКАТОЛІКІ БЕЛАРУСІ ЗБІРАЮЦЬ «ЦАГЛІНКІ» ДЛЯ КАСЦЁЛА Ў БАРЫСАВЕ.
У 2016 годзе былі ўзведзены сцены.
З 2019 года служэнні праводзяцца ў будынку касцёла. 14 жніўня 2021 года арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч здзейсніў пасвячэнне новазбудаванага касцёла Спаслання Духа Святогаcatholic.by.
Архітэктура Праект касцёла задумаў ксёндз Уладзіслаў Лазар, дакументацыю зрабіў інстытут «Барысаўпраект». Пазней пробашч прыхода ксёндз Аляксей Раманчук унёс некаторыя змены ў праектКрыж з новога касцёла у Барысаве выратаваў жыццё двум людзям .
Пробашчы Юзаф Пятушка Аляксандр Тарасевіч Аляксей Раманчук
Спасылкі Барысаў — парафія Спаслання Духа Святога
Катэгорыя:2019 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Барысава Катэгорыя:Касцёлы Барысаўскага раёна Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі