Усходнееўрапейскі ўніверсітэт імя Рауфа Аблязава — украінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Чаркасах.
Агульная характарыстыка Усходнееўрапейскі ўніверсітэт сваі вытокі выводзіць з пачатку 1990-х гадоў і з’яўляецца правапераемнікам такіх устаноў вышэйшай адукацыі, як Інстытут упраўлення бізнесам (1992), Чаркаскі інстытут упраўлення (1998), Чаркаская акадэмія менеджменту (2002), Усходнееўрапейскі ўніверсітэт эканомікі і менеджменту (2004).
Універсітэт мае свой кампус, дзе размешчаны вучэбны корпус, цэнтры інфармацыйных тэхналогій і дыстанцыйна-завочнага навучання, лабараторыі інфарматыкі і камп’ютарнай тэхнікі, лабараторыі, абсталяваныя пад вучэбна-навукова-вытворчыя цэнтры, навуковая бібліятэка з чытальнай залай, абанементам, залай перыядычнай літаратуры, аддзяленнем электронных падручнікаў, метадычным кабінетам, уласны студэнцкі інтэрнат, трэнажорная зала, кафэ, буфет, медыцынскі цэнтр, цэнтр культуры і вольнага часу з актавай залай на 400 месцаў, творчыя майстэрні для падрыхтоўкі спецыялістаў па дызайне, зала канферэнц-сувязі, зала сінхроннага перакладу, навучальны зала судовых пасяджэнняў, уласны выдавецкі комплекс і інш.
Універсітэт ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй на ўзроўнях: бакалаўра: «Эканоміка прадпрыемства», «Улік і падаткаабкладанне», «Фінансы, банкаўская справа і страхаванне», «Менеджмент», «Маркетынг», «Гатэльна-рэстаранная справа», «Турызм», «Дызайн», «Германская філалогія і пераклад», «Правазнаўства», «Дакументазнаўства і інфармацыйная дзейнасць» магістра: «Эканоміка прадпрыества», «Улік, аудыт і падаткаабкладанне ва ўпраўленні прадпрымальніцкай дзейнасцю», «Менеджмент арганізацый і акдміністраванне», «Германская філалогія і пераклад», «Маркетынг», «Дакументазнаўства і інфармацыйная дзейнасць» доктара філасофіі (аспірантура) па спецыяльнасці «Эканоміка»
Дзейнічае праграма падвойнага дыплому з польскай Вышэйшай школай фінансаў і кіравання ў Беластоку. Універсітэт выдае ўласны навуковы часопіс, які ўваходзіць у Пералік навуковых прафесійных выданняў Украіны па эканамічных навуках.
Структура Кафедра маркетынгу, фінансаў, банкаўскага справы і страхавання Кафедра эканомікі, уліку і падаткаабкладання Кафедра менеджменту і адміністравання Кафедра гатэльна-рэстараннай справы і турызму Кафедра дызайну Кафедра тэорыі і практыкі перакладу і замежных моў Кафедра інфармацыйнай, бібліятэчнай, архіўнай справы і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Кафедра публічнага права Кафедра прыватнага права
Спасылкі Афіцыйны сайт установы
Катэгорыя:1992 год ва Украіне Катэгорыя:Універсітэты Украіны