Букавінскі ўніверсітэт — украінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Чарнаўцах.

Агульная характарыстыка Навучальная ўстанова неаднаразова мяняла сваю назву і статус: 1995 — Прыватны тэхнікум аўдыту і правазнаўства 1999 — Чарнавіцкі фінансава-юрыдычны каледж 2001 — Чарнавіцкі фінансава-юрыдычны інстытут 2005 — Букавінскі інстытут 2006 — Букавінскі ўніверсітэт

Вучэбна-навуковую работу ўніверсітэта забяспечвае выкладчыцкі корпус, які складаецца з 170 прафесараў, дацэнтаў, выкладчыкаў, спецыялістаў-практыкаў. ВНУ мае ўласнае друкаванае прафесійнае навуковае выданне, рэкамендаванае Міністэрствам адукацыі і навукі Украіны для публікацыі вынікаў дысертацыйных даследаванняў, — «Зборнік навуковых прац. Эканамічныя навукі». Маецца праграма падвойнага дыплома з партнёрскімі ВНУ з ЕС. Універсітэт мае чатыры ўласныя навучальныя корпусы, бібліятэку з кніжным фондам больш за 35 тысяч асобнікаў, кафэ, камп’ютарныя лабараторыі і інш.

Структура Факультэт інфармацыйных тэхналогій і эканомікі Юрыдычны факультэт Каледж

Спасылкі Афіцыйны сайт установы

Катэгорыя:1995 год ва Украіне Катэгорыя:Універсітэты Украіны