Анатоль Віктаравіч Сікорскі (нар. , в. Гінтаўшчына Валожынскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі вучоны, педагог. Кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт, рэктар Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (да 2020 года).
Біяграфія У 1971 годзе скончыў Сугваздаўскую васьмігодку, а праз два гады — Валожынскую СШ № 1.
У 1982 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. У 1988 годзе абараніў кандыдацкаю дысертацыю на тэму «Гемадынамічныя зрушэнні ў дзяцей з першаснай артэрыяльнай гіпатэнзіяй і іх карэкцыя».
Яго ўклад у развіццё медыцынскай адукацыі і навукі неаднаразова быў адзначаны высокімі ўрадавымі ўзнагародамі. Мае медаль «За працоўныя заслугі» (2009).
Катэгорыя:Рэктары Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Педыятры Беларусі Катэгорыя:Дэканы педыятрычнага факультэта БДМУ