Ала Канстанцінаўна Ляво́нава (нар. , Менск) — беларускі мастацтвазнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1973).
Біяграфія Скончыла ў 1960 годзе БДУ. З 1961 года ў ІМЭФ АН Беларусі, з 1993 года ў навукова-метадычным цэнтры «Гульні і цацкі».
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па старажытнай беларускай скульптуры, сучасным беларускім народным мастацтве. Адзін з аўтараў артыкулаў для «Гісторыі мастацтва народаў СССР» (т. 9, М., 1982), «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1—3, 1987—1989), зборнікаў «Помнікі старажытнабеларускай культуры» (1984), «Помнікі культуры. Новыя адкрыцці» (1985) і інш.
Творы Народная деревянная скульптура Белоруссии. Мн., 1977; Старажытнабеларуская скульптура. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 208 с. — ISBN 5-343-00155-6; Народная спадчына — дашкольнікам. Мн., 1998 (у сааўтарстве); La sculpture sur bois en RSS de Biélorussie // Le bois dans l’architecture et la sculpture slaves. Paris, 1981.
Літаратура
Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі