Партызанская брыгада «Савецкая Беларусь» — партызанская брыгада, створаная ў жніўні 1943 года на базе атрадаў «Савецкая Беларусь» і імя Кутузава. У студзені 1943 года ў брыгадзе быў арганізаваны атрад імя Ракасоўскага. Дзейнічала ў Давыд-Гарадоцкім і Столінскім раёнаў. 16 лютага 1944 года брыгада ў складзе трох атрадаў агульнай колькасцю 903 партызаны злучылася з Чырвонай Арміяй. Пасля злучэння з часцямі Чырвонай Арміі на падставе загада аператыўнай група БШПР і рашэння Пінскага падпольнага абкома партыі з асабовага складу брыгады былі створаны знішчальныя атрады, якія былі павінны абараняць і кантраляваць партызанскую зону, весці дыверсійную дзейнасць і актыўную разведку для часцей Чырвонай Арміі на тэрыторыі Столінскага і Давыд-Гарадоцкага раёнаў. Паўторна злучылася з часцямі Чырвонай Арміі 8 чэрвеня 1944 года агульнай колькасцю 469 партызан.

Склад Партызанскі атрад «Савецкая Беларусь»; Партызанскі атрад імя Кутузава; Партызанскі атрад імя Ракасоўскага; Партызанскі атрад імя Чкалава; Столінскі партызанскі атрад; Давыд-Гарадоцкі партызанскі атрад.

Камандаванне Камандзіры Павел Пятровіч Тамілаў (жнівень 1943 — люты 1944); Іван Андрэевіч Сматроў (люты — чэрвень 1944).

Камісар Іван Андрэевіч Сматроў

Начальнікі штаба Юрый Мікалаевіч Героеў (жнівень 1943 — люты 1944); Іван Самойлавіч Каяфюк (люты — чэрвень 1944).

Гісторыя Пртызаны праводзілі дыверсіі на чыгуначных участках Лунінец — Калінкавічы, Лунінец — Сарны і на шашэйных дарогах. З верасня па лістапад 1942 года на чыгунцы Лунінец — Сарны падарвалі больш за 120 рэек, пашкодзілі 1,5 км чыгуначнага палатна, спынілі рух на 22 сутак. У ліпені і кастрычніку 1943 года разам з партызанамі злучэння А. М. Сабурава вялі баі ў Давыд-Гарадку, у студзені 1944 года разам з партызанамі С. А. Каўпака ў Століне. Знішчылі сельскагаспадарчыя ўправы ў вёсках Харомск, Альпень, Альшаны, Семігосцічы Давыд-Гарадоцкага раёна, 126 аўтамашын, у маёнтках Луткі, Рамель, Беражное спалілі 7,5 тысяч пудоў збожжа, падрыхтаванага для адпраўкі ў Германію, сельскагаспадарчыя машыны. У студзені 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі вялі баі каля вёсак Колбікі, Старына Давыд-Гарадоцкага раёна, у лютым удзельнічалі ў разгроме нямецкай групоўкі каля вёскі Іванава Слабада Тураўскага раёна.

Памяць У 1965 годзе ў горадзе Століне ў гонар брыгады ўстаноўлена мемарыыяльная дошка.

Літаратура

Спасылкі Бригада «Советская Белоруссия»

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе