Ружавыя, Ружакветкавыя (Rosaceae) — сямейства двухдольных раслін, якое змяшчае каля 100—120 родаў і больш за 3000 відаў дрэў, хмызнякоў і травяністых раслін.
Гаспадарчае значэнне Ружавыя, верагодна, займаюць трэцяе месца, пасля злакаў і бабовых, у жыцці чалавека. У шматлікіх ружавых вельмі багатая на вітаміны і цукар садавіна. Некаторыя прадстаўнікі сямейства з’яўляюцца каштоўнымі пладовымі дрэвамі (яблыні, грушы, абрыкосы, персікі, вішні, слівы і інш.). Іншыя змяшчаюць эфірныя алеі (ружавае масла) высокай якасці. Некаторыя з іх дэкаратыўныя, а некаторыя выкарыстоўваюцца ў медыцыне.
Гл. таксама Мыльнае дрэва Дрыяда
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Сямействы раслін