2022 — невысакосны год, пачынаецца ў суботу.
Па рашэнні ААН 2022 год быў абвешчаны Міжнародным годам саматужнага рыбалоўства і аквакультуры.
Падзеі
Студзень
1 студзеня: У Саудаўскай Аравіі стартавала ралі «Дакар-2022». 2 студзеня: У Казахстане ўспыхнулі пратэсты. 3 студзеня: Пяць ядзерных дзяржаў падпісалі сумесную заяву аб прадухіленні ядзернай вайны і недапушчэнні гонкі ўзбраенняў. 4 студзеня: На паўночным захадзе Нігерыі пачалася хваля масавых забойстваў. 5 студзеня: Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў змяніў Нурсултана Назарбаева на пасадзе старшыні Савета бяспекі краіны. 6 студзеня: У Казахстане ў сувязі з масавымі пратэстамі былі разгорнутыя міратворчыя сілы АДКБ. 8 студзеня: Абрынулася частка пуцеправода па праспекце Пераможцаў у Мінску. 14 студзеня: Ралі-рэйд «Дакар-2022» фінішавала ў Джыдзе (Саудаўская Аравія). Здзейснена кібератака на сайты дзяржаўных устаноў Украіны. 17 студзеня: Польскі нападнік Роберт Левандоўскі прызнаны найлепшым футбалістам свету паводле версіі ФІФА. 18 студзеня: Мальтыйскі палітык Раберта Мецола была абрана старшынёй Еўрапарламента. 20 студзеня: Бельгійка Зара Рутэрфорд стала самай маладой жанчынай-пілотам, якая здзейсніла адзіночны кругасветны пералёт. 22 студзеня: У Канадзе ўспыхнулі пратэсты кіроўцаў грузавікоў. 24 студзеня: Падчас ваеннага перавароту ў Буркіна-Фасо быў скінуты прэзідэнт Рок Кабарэ. 29 студзеня: Серджа Матарэла пераабраны на пасаду Прэзідэнта Італіі. 30 студзеня: Іспанец Рафаэль Надаль выйграў Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе, атрымаўшы дваццаць першы тытул на турнірах Вялікага шлема. 31 студзеня: Галоўным трэнерам зборнай Польшчы па футболе прызначаны Чэслаў Міхневіч.
Люты
3 лютага: Падчас аперацыі амерыканскіх вайскоўцаў на паўночным захадзе Сірыі забіты лідар ІД Абу Ібрагім аль-Хашымі аль-Курашы. 4 лютага: У Пекіне ўрачыста адкрыліся XXIV зімовыя Алімпійскія гульні. Створаны Рэспубліканскі савет па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 5 лютага: Пасада старшыні Афрыканскага саюза перададзена Макі Салу. 6 лютага: Зборная Сенегала ў фінале па футболе ў Яундэ (Камерун) перамагла зборную Егіпта і ўпершыню выйграла трафей. 10 лютага: Адкрыты для руху пуцеправод па праспекце Пераможцаў у Мінску. 14 лютага: Лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова названа беларуская паэтэса Антаніна Хатэнка. 20 лютага: У Пекіне ўрачыста закрыліся XXIV зімовыя Алімпійскія гульні. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі благаславіў мемарыяльную дошку ў памяць пра айца Казіміра Жыліса, усталяваную на сцяне касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Індуры. 21 лютага: Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указы аб прызнанні самаабвешчаных на ўсходзе Украіны ДНР і ЛНР і дагаворы з імі. 24 лютага: Расія пачала ваеннае ўварванне ва Украіну. 25 лютага: Адбылася 47-я цырымонія прысуджэння кінапрэміі «Сезар». 27 лютага: Асноўны дзень галасавання на рэферэндуме ў Беларусі, антываенныя пратэсты.
Сакавік
1 сакавіка: Еўрапарламент падтрымаў рэзалюцыю аб прадастаўленні Украіне статуса краіны-кандыдата на ўступленне ў Еўрапейскі Саюз. 2 сакавіка: Расійскія войскі ўзялі пад кантроль горад Херсон. 4 сакавіка: Двое баевікоў «Ісламскай дзяржавы» здзейснілі тэракт у шыіцкай мячэці Пешавара (Хайбер-Пахтунхва, Пакістан). 5 сакавіка: Адбыўся матч за Суперкубак Беларусі па футболе 2022, перамогу атрымаў БАТЭ з Барысава. 10 сакавіка: Абу аль-Хасан аль-Хашымі аль-Курашы стаў трэцім халіфам «Ісламскай дзяржавы», заняўшы месца загінулага Абу Ібрагіма аль-Хашымі аль-Курашы. 11 сакавіка: Габрыэль Борыч заступіў на пасаду Прэзідэнта Чылі і стаў самым маладым кіраўніком у гісторыі краіны. 12 сакавіка: Прэзідэнцкія выбары ў Туркменістане. 13 сакавіка: КВІР Ірана здзейсніў ракетны абстрэл горада Эрбіль у Іракскім Курдыстане. 15 сакавіка: Пачаліся пратэсты на Шры-Ланцы, выкліканыя эканамічным крызісам у краіне. 16 сакавіка: Камітэт міністраў Савета Еўропы прыняў рашэнне аб спыненні паўнамоцтваў Расіі ў арганізацыі. 18 сакавіка: Стартаваў сезон Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе. Адкрыты мост Дарданэлы ў Турцыі, які стаў самым доўгім вісячым мостам у свеце. 19 сакавіка: Сердар Бердымухамедаў заступіў на пасаду Прэзідэнта Туркменістана, змяніўшы свайго бацьку. 20 сакавіка: Шведскі лёгкаатлет Арман Дзюпланціс усталяваў рэкорд свету ў скачках з шастом, узяўшы вышыню 6 м 20 см. 22 сакавіка: На з’ездзе Саюза пісьменнікаў Беларусі старшынёй арганізацыі абраны Аляксандр Карлюкевіч. 27 сакавіка: Адбылася 94-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі «Оскар». 29 сакавіка: Расійскае войска пачало адступленне ад Кіева. Адкрыўся Музей Лідскага бровара.
Красавік 2 красавіка: Міністэрства абароны Украіны заявіла аб тым, што Кіеўская вобласць цалкам вызвалена. 3 красавіка: Дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Вучыч атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Сербіі. 7 красавіка: Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю аб прыпыненні членства Расіі ў Савеце па правах чалавека. 8 красавіка: Ракетны ўдар нанесены па чыгуначным вакзале ў Краматорску, загінулі дзясяткі людзей. 10 красавіка: Прэм’ер-міністр Пакістана Імран Хан адхілены ад пасады. 14 красавіка: Флагманскі карабель Чарнаморскага флоту Расіі ракетны крэйсер «Масква» затануў. 15 красавіка: Штурм мячэці Аль-Акса праведзены сіламі ізраільскай паліцыі. 17 красавіка: Пачалася ваенная аперацыя Турцыі ў Іраку. 23 красавіка: Футбольны клуб «Баварыя Мюнхен» стаў чэмпіёнам нямецкай Бундэслігі ў дзясяты раз запар. 24 красавіка: На прэзідэнцкіх выбарах у Францыі перамогу атрымаў дзеючы кіраўнік краіны Эмануэль Макрон. 25 красавіка: Найбагацейшы чалавек свету Ілан Маск заключыў пагадненне аб куплі сацыяльнай сеткі і платформы мікраблогінгу Twitter. 26 красавіка: Адбылася сустрэча ў Рамштайне міністраў абароны больш чым 40 краін на базе ВПС ЗША для сінхранізацыі і паскарэння паставак зброі Украіне. 30 красавіка: Сонечнае зацьменне ў Паўднёвай Амерыцы, на частцы акваторыі Ціхага і Атлантычнага акіянаў і ўзбярэжжы Антарктыды.
Май
2 мая: Роні О’Саліван атрымаў перамогу ў фінале Чэмпіянату свету па снукеры і выйграў сёмы найвышэйшы тытул у кар’еры. 9 мая: Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў закон аб ленд-лізе для Украіны. 10 мая: Каталін Новак прыступіла да абавязкаў Прэзідэнта Венгрыі, стаўшы першай жанчынай на гэтай пасадзе. 14 мая: Фінал конкурса песні Еўрабачанне, перамогу атрымаў прадстаўнік Украіны гурт Kalush Orchestra з песняй . Масавае забойства ў Буфала. 18 мая: Фінляндыя і Швецыя падалі афіцыйныя заяўкі на далучэнне да НАТА. 21 мая: Футбольны клуб «Гомель» атрымаў перамогу ў фінале Кубка Беларусі. 24 мая: Здзейснена масавае забойства ў пачатковай школе «Роб». 27 мая: Украінская Праваслаўная Царква прыняла рашэнне аб сваёй поўнай самастойнасці і незалежнасці. 28 мая: Футбольны клуб «Рэал Мадрыд» у чатырнаццаты раз перамог у фінале Лігі чэмпіёнаў УЕФА; Завяршыўся 75-ы Канскі міжнародны кінафестываль. 29 мая: Улады Нарвегіі афіцыйную назву Беларусі змянілі з Hviterussland на Belarus; Зборная Фінляндыі выйграла Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай. Здарылася катастрофа DHC-6 у Мустангу.
Чэрвень
3 чэрвеня: У Гродне распачаўся XIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. 4 чэрвеня: Польская тэнісістка Іга Свёнтак выйграла фінал Адкрытага чэмпіянату Францыі, атрымаўшы перамогу ў 35-й гульні запар. 5 чэрвеня: Здзейснены тэракт у касцёле Ова ў Нігерыі. 11 чэрвеня: Жанін Аньес, якая раней выконвала абавязкі прэзідэнта Балівіі, прысуджана да 10 гадоў зняволення па абвінавачанні ў дзяржаўным перавароце. 14 чэрвеня: Данія і Канада падпісалі пагадненне аб падзеле спрэчнага вострава Ганса, паклаўшы канец 38-гадоваму тэрытарыяльнаму канфлікту. 18 чэрвеня: Літва абмежавала транзітныя грузаперавозкі паміж расійскай Калінінградскай вобласцю і астатняй тэрыторыяй Расіі. 21 чэрвеня: Стартавала Ліга чэмпіёнаў УЕФА 2022/2023. 22 чэрвеня: Каля паўтары тысячы чалавек загінулі ў выніку землятрасення на мяжы Афганістана і Пакістана. 23 чэрвеня: Еўрапейскі савет ухваліў статус краін-кандыдатаў на ўступленне ў Еўрапейскі Саюз для Украіны і Малдовы. 27 чэрвеня: У выніку расійскага ракетнага ўдара ў гандлёвым цэнтры ў Крамянчугу загінула не менш за 19 чалавек, раненні атрымалі больш за 50 чалавек. У Акабе (Іарданія) здарылася масавае атручэнне хлорам пасля аварыі ў порце. 30 чэрвеня: Расійскія войскі пакінулі Змяіны востраў у Чорным моры.
Ліпень
2 ліпеня: Успыхнулі пратэсты ў Паўночнай Македоніі. 4 ліпеня: Падчас парада ў гонар Дня незалежнасці ЗША ў Хайленд-Парку, прыгарадзе Чыкага, адбылася стральба, у выніку якой загінулі сем чалавек. 8 ліпеня: Былы прэм’ер-міністр Японіі Сіндза Абэ памёр пасля ўзброенага нападзення. 9 ліпеня: Падчас пратэстаў на Шры-Ланцы дэманстранты захапілі рэзідэнцыю прэзідэнта Гатабая Раджапаксэ. 11 ліпеня: Апублікавана першая выява, атрыманая касмічным тэлескопам «Джэймс Уэб». 16 ліпеня: Украінскі самалёт Ан-12, які выконваў грузавы рэйс з Сербіі ў Бангладэш, пацярпеў крушэнне ў Грэцыі. 17 ліпеня: У Бірмінгеме (ЗША) завяршыліся . 19 ліпеня: Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь спыніў дзейнасць асацыяцыі «Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў». 20 ліпеня: Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі апублікавала справаздачу аб інцыдэнце з рэйсам Ryanair 4978, які адбыўся 23 мая 2021 года ў Беларусі. 23 ліпеня: Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла ўспышку воспы малпаў надзвычайнай падзеяй міжнароднага значэння. 24 ліпеня: У Юджыне (ЗША) завяршыўся , шведскі лёгкаатлет Арман Дзюпланціс усталяваў рэкорд свету ў скачках з шастом, узяўшы вышыню 6 м 21 см. 31 ліпеня: У выніку ўдару амерыканскага беспілотніка ў Кабуле забіты лідар тэрарыстычнай групоўкі «Аль-Каіда» Айман аз-Завахіры.
Жнівень
1 жніўня: Пачаліся ўзброеныя сутыкненні ў Нагорным Карабаху. 2 жніўня: На фоне кітайска-тайваньскага крызісу дэлегацыя на чале са спікерам Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі прыбыла ў Тайбэй. 7 жніўня: У сувязі з абвяшчэннем перамір’я Ізраіль прыпыніў ваенную аперацыю ў Палесціне. 12 жніўня: У Цэтынэ (Чарнагорыя) адбылося масавае забойства, якое стала найбуйнейшым у гісторыі краіны. На пісьменніка Салмана Рушдзі здзейснены напад, ён атрымаў раненні. 14 жніўня: Здарыўся пажар у царкве Эль-Гізы. Выбух у гандлёвым цэнтры «Сурмалу» ў Ерэване. 16 жніўня: Узгаранне на ваенным складзе ў Джанкойскім раёне ў Крыме, нанесены ўрон грамадзянскім аб’ектам. 25 жніўня: Урад Пакістана абвясціў надзвычайнае становішча з-за катастрафічнай паводкі. 26 жніўня: Азербайджан вярнуў пад свой кантроль горад Лачын на мяжы з Арменіяй. 27 жніўня: На фоне новага двоеўладдзя і барацьбы за пасаду прэм’ер-міністра ў Трыпалі (Лівія) адбыліся ўзброеныя сутыкненні.
Верасень
3 верасня: У Дзень беларускага пісьменства ў Добрушы адкрыты помнік І. Шамякіну. 4 верасня: разня ў Саскачэване. 5 верасня: Судом Мінскага раёна па справе аб змове з мэтай захопу ўлады Юрый Зянковіч, Аляксандр Фядута і Рыгор Кастусёў прысуджаны да вялікіх тэрмінаў пазбаўлення волі. Смяротнік ІД здзейсніў тэрарыстычны акт ля расійскага пасольства ў Кабуле. 6 верасня: Ліз Трас Заступіла на пасаду Прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі. Пачалося контрнаступленне Узброеных сіл Украіны ў Харкаўскай вобласці. 11 верасня: Землетрасенне ў Папуа — Новай Гвінеі. 12 верасня: Іспанскі тэнісіст Карлас Алькарас стаў самым маладым лідарам сусветнага рэйтынга ў гісторыі. 13 верасня: На мяжы Арменіі і Азербайджана пачаліся ўзброеныя сутыкненні. 14 верасня: На мяжы Кыргызстана і Таджыкістана пачаліся ўзброеныя сутыкненні. 18 верасня: Пасля гібелі Махсы Аміні акцыі пратэсту ахапілі Іран. 25 верасня: Кенійскі лёгкаатлет Эліуд Кіпчогэ ўсталяваў рэкорд свету ў марафоне. 26 верасня: Масавае забойства ў школе № 88 у Іжэўску. Аварыя на газаправодах «Паўночны паток» і «Паўночны паток-2». 25 верасня: Ураган Іэн абрынуўся на Фларыду. 30 верасня: Здзейснены ваенны пераварот у Буркіна-Фасо. У Маскве адбылася цырымонія падпісання дагавораў аб далучэнні да Расіі ДНР, ЛНР, Запарожскай і Херсонскай абласцей.