Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны (, скарочана СНБА) — каардынацыйны орган па пытаннях нацыянальнай бяспекі і абароны пры Прэзідэнце Украіны.

У адпаведнасці з артыкулам 107 Канстытуцыі Украіны СНБА Украіны каардынуе і кантралюе дзейнасць органаў выканаўчай улады ў сферы нацыянальнай бяспекі і абароны. Рашэнні РНБА ўводзяцца ў дзеянне ўказамі Прэзідэнта Украіны. Кампетэнцыя і функцыі РНБА вызначаюцца законам.

Функцыі унясенне прапаноў Прэзідэнту Украіны адносна рэалізацыі асноў унутранай і знешняй палітыкі ў сферы нацыянальнай бяспекі і абароны; каардынацыя і ажыццяўленне кантролю за дзейнасцю органаў выканаўчай улады ў сферы нацыянальнай бяспекі і абароны ў мірны час; каардынацыя і ажыццяўленне кантролю за дзейнасцю органаў выканаўчай улады ў сферы нацыянальнай бяспекі і абароны ва ўмовах ваеннага або надзвычайнага становішча і пры ўзнікненні крызісных сітуацый, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы Украіны.

Кампетэнцыі СНБА распрацоўвае і разглядае на сваіх пасяджэннях пытанні, якія ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і законамі Украіны, канцэпцыі (Асноў дзяржаўнай палітыкі) нацыянальнай бяспекі Украіны, Ваеннай дактрыны Украіны, якія тычацца сферы нацыянальнай бяспекі і абароны, і падае прапановы Прэзідэнту Украіны ў адпаведнасці са сваімі даследаваннямі; ажыццяўляе бягучы кантроль дзейнасці органаў выканаўчай улады ў сферы нацыянальнай бяспекі і абароны, падае Прэзідэнту Украіны адпаведныя высновы і прапановы; залучае да аналізу інфармацыі службовых асоб і спецыялістаў органаў выканаўчай улады, дзяржаўных устаноў, навуковых устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый усіх формаў уласнасці; ініцыюе распрацоўку нарматыўных актаў і дакументаў па пытаннях нацыянальнай бяспекі і абароны, абагульняе практыку іх прымянення і вынікі праверак іх выканання; каардынуе і кантралюе перавод цэнтральных і мясцовых органаў выканаўчай улады, а таксама эканомікі краіны на работу ва ўмовах ваеннага або надзвычайнага становішча; каардынуе і кантралюе дзейнасць органаў мясцовага самакіравання ў межах прадастаўленых паўнамоцтваў пры увядзенні ваеннага або надзвычайнага становішча; каардынуе і кантралюе дзейнасць органаў выканаўчай улады па адлюстраванню ўзброенай агрэсіі, арганізацыі абароны грамадства і забеспячэння яго жыццядзейнасці, аховы жыцця, здароўя, канстытуцыйных правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян Украіны, падтрыманні грамадскага парадку ва ўмовах ваеннага і надзвычайнага становішча і пры ўзнікненні крызісных сітуацый, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы Украіны.

Сакратары СНБА Уладзімір Паўлавіч Гарбулін (30 верасня 1996 — 10 лістапада 1999) Яўген Кірылавіч Марчук (10 лістапада 1999 — 25 чэрвеня 2003) Уладзімір Іванавіч Радчанка (2 верасня 2003 — 20 студзеня 2005) Пётр Аляксеевіч Парашэнка (8 лютага 2005 — 8 верасня 2005) Анатоль Кірылавіч Кінах (27 верасня 2005 — 16 траўня 2006) Уладзімір Паўлавіч Гарбулін (в.а., 24 траўня 2006 — 10 кастрычніка 2006)Указ Президента України від 24 травня 2006 року № 431/2006 «Про покладення виконання обов’язків» Віталь Анатолевіч Гайдук (10 кастрычніка 2006 — 12 траўня 2007) Іван Сцяпанавіч Плюшч (12 траўня 2007 — 20 лістапада 2007) Раіса Васілеўна Багатырова (24 снежня 2007 — 14 лютага 2012) Андрэй Пятровіч Клюеў (14 лютага 2012 — 24 студзеня 2014) Андрэй Уладзіміравіч Парубій (27 лютага 2014 — 7 жніўня 2014) Аляксандр Валянцінавіч Турчынаў (15 снежня 2014 — 19 траўня 2019)Указ Президента України від 15 грудня 2014 року № 928/2014 «Про призначення О.Турчинова Секретарем Ради національної безпеки і оборони України» Аляксандр Аляксандравіч Данілюк (28 траўня 2019 — 30 верасня 2019) Аляксей Мячаслававіч Данілаў (3 кастрычніка 2019Указ Президента України від 3 жовтня 2019 року № 733/2019 «Про призначення О.Данілова Секретарем Ради національної безпеки і оборони України» — 26 сакавіка 2024Указ Президента України від 26 березня 2024 року № 186/2024 «Про звільнення О.Данілова з посади Секретаря Ради національної безпеки і оборони України») Аляксандр Валер’евіч Літвіненка (з 26 сакавіка 2024)Указ Президента України від 26 березня 2024 року № 188/2024 «Про призначення О.Литвиненка Секретарем Ради національної безпеки і оборони України»

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт СНБА

Катэгорыя:Дзяржаўны лад Украіны