Уладзімір Мікалаевіч Арлоўскі (, Магілёў) — беларускі мытнік, старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь (з 21 снежня 2020), Дзяржаўны саветнік мытнай службы III рангу.

Біяграфія Нарадзіўся 12 сакавіка 1968 года ў Магілёве.

У 1993 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, у 2002 годзе — Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, у 2014 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1988 годзе на Магілёўскім ліфтабудаўнічым заводзе, дзе працаваў вучнем токара, токарам, майстрам рамонтна-тэхнічнага цэха, інжынерам-тэхнолагам, майстрам рамонтна-механічнага цэха. З завода сышоў у 1994 годзе.

Паступіў на службу ў мытныя органы ў 1994 годзе на пасаду інспектара Магілёўскай мытні і прайшоў шлях да намесніка начальніка мытні па арганізацыі мытнага афармлення і кантролю.

З 2007 па 2010 год працаваў намеснікам начальніка Брэсцкай мытні па арганізацыі мытнага афармлення і кантролю, з 2010 па 2014 год — начальнікам упраўлення арганізацыі мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь. З верасня 2014 года па сакавік 2015 года — начальнік Брэсцкай мытні. 11 сакавіка 2015 года прызначаны намеснікам Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 11 марта 2015 года № 117 «О назначении на должность». З чэрвеня 2016 года па 21 снежня 2020 годаУказ Президента Республики Беларусь от 21 декабря 2020 года № 475 «О В. Н. Орловском» працаваў першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

21 снежня 2020 года прызначаны Старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды Медаль «За бездакорную службу» III ступені (2012)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 кастрычніка 2012 года № 451 «Аб узнагароджанні медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені». Медаль «За бездакорную службу» II ступені. Медаль «За бездакорную службу» I ступені (2020)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 красавіка 2020 года № 113 «Аб узнагароджанні». Медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» II ступені (2015)Решение Высшего Евразийского Экономического Совета от 8 мая 2015 года № 4 «О награждении медалью „За вклад в создание Евразийского экономического союза“» . Юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Юбілейны медаль «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» Юбілейны медаль «70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Крыніцы

Катэгорыя:Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі