Дзмітрый Андрэевіч Маслакоў (, в. Леснікі, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць — ) — беларускі патафізіёлаг, доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1975). Ганаровы грамадзянін г. Гродна (1997). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1979).

Біяграфія Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1951), Першы Маскоўскі медыцынскі інстытут (аспірантура, 1954).

Працаваў у Віцебскім медінстытуце асістэнтам, дацэнтам кафедры паталагічнай фізіялогіі (1954—1962), дэканам факультэта (1959—1962), у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце рэктарам (1962—2011) і адначасова загадчыкам кафедры паталагічнай фізіялогіі (1962—2003).

Навуковыя інтарэсы: паталагічная фізіялогія.

Узнагароды Званне «Заслужаны дзеяч навукі БССР» (1979), ордэны СССР «Знак Почета» (1966), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), Дружбы народаў (1981), медаль Францыска Скарыны (1997), ганаровыя граматы Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1961), Вярхоўнага Савета БССР (1977), Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1993), Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2008), нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя» (1970) і інш.

Літаратура Дмитрий Андреевич Маслаков // Здравоохранение. — 2007. — № 2. — С. 76 : фото. Маслакоў Дзмітрый Андрэевіч // Гродзенскі гарадскі выканаўчы факультэт [Электронный ресурс] : сайт. — Режим доступа: Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна / галоўны рэдактар У. І. Лемяшонак. — Мінск, 1999. — С. 536.

Катэгорыя:Рэктары Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Гродна Катэгорыя:Дэканы лячэбнага факультэта ВДМУ