Статы́стыка страт у Пе́ршай сусве́тнай вайне́ — як беззваротныя, так і дэмаграфічныя страты ў выніку гэтага ваеннага канфлікту.
Некаторыя агульныя даныя і ацэнкі наступстваў вайны Аўстра-Венгерская Імперыя Гісторык С. У. Ваўкоў прывёў даныя, што доля мабілізаваных у Аўстра-Венгрыі да агульнай колькасці мужчын ва ўзросце 15—49 гадоў склала 74 %, пры гэтым на кожную тысячу мабілізаваных прыйшлося 122 забітых і памерлых, адпаведна на кожную тысячу мужчын ва ўзросце 15—49 гадоў Аўстрыя страціла 90 чалавек, а страты ў пераліку на кожную тысячу жыхароў Аўстра-Венгерскай імперыі склалі 18 чалавек.
Злучанае Каралеўства На працягу 1915 года нямецкія падводныя лодкі патапілі 227 брытанскіх караблёў (885 721 валавая тона). Пояс брытанскіх могілак, які праходзіў ад Паўночнага мора да Сомы і далей, уяўляе сабой ідэалізаваны мемарыял усім тым, чыя смерць на палях бітваў Вялікай вайны нічым не адзначана. Цела звыш 500 тысяч брытанскіх салдат так ніколі і не былі выяўленыя, а калі і былі знойдзеныя, ідэнтыфікаваць іх было немагчыма. Англійская эканоміка панесла самыя вялікія страты ў першую сусветную вайну — 24,1 мільярдаў долараў або больш за 34 % да народнага багацця.
Гісторык Ваўкоў прывёў даныя, што доля мабілізаваных у Вялікабрытаніі да агульнага ліку мужчын ва ўзросце 15—49 гадоў склала 50 %, пры гэтым на кожную тысячу мабілізаваных прыйшлося 125 забітых і памерлых, адпаведна на кожную тысячу мужчын ва ўзросце 15—49 гадоў Вялікабрытанія страціла 61 чалавека, а страты ў пераліку на кожную тысячу жыхароў Вялікабрытаніі склалі 16 чалавек.
Германская Імперыя З 1870 па 1899 год у Германіі нарадзілася 16 000 000 хлопчыкаў; амаль усе яны служылі ў арміі і больш за 7 % былі забітыя. Найбольшыя страты панесла нямецкая моладзь 1892—1895 гадоў нараджэння. Многія тысячы немцаў прыйшлі дадому інвалідамі: 22 329 немцаў на вайне страцілі нагу, 10 439 чалавек — руку, 632 чалавекі страцілі абедзве нагі, 68 чалавек — абедзве рукі. 1274 немцаў пазбавіліся на вайне зроку. Да канца 1916 года загінула ўжо звыш 500 000 салдат — 120 500 у 1914 годзе, 217 000 у 1915 годзе, 170 000 у 1916-м. Былі акупаваныя Бельгія, паўночная Францыя, Польшча, Сербія і Румынія, але ў лістападзе 1916 года Цэнтральныя дзяржавы звярнуліся да Антанты з прапановай аб міры, якое было адхілена. Жаночая смяротнасць, напрыклад, у 1916 годзе ўзрасла на 11,5 %, а ў 1917 годзе — на 30,4 % у параўнанні з даваеннымі паказчыкамі, і галоўнай прычынай таму былі хваробы, выкліканыя недаяданнем. Нямецкая эканоміка панесла больш за 20 % страт.
Гісторык Ваўкоў прывёў даныя, што доля мабілізаваных Германіі да агульнай колькасці мужчын ва ўзросце 15—49 гадоў склала 81 %, пры гэтым на кожную тысячу мабілізаваных прыйшлося 77 забітых і памерлых, адпаведна на кожную тысячу мужчын ва ўзросце 15—49 гадоў Германія страціла больш за 62 чалавек, а страты ў пераліку на кожную тысячу жыхароў Германіі склалі больш за 15 чалавек.
Румынія Румынія страціла амаль 7 % усяго свайго насельніцтва.
З пачатку сусветнай вайны ўрад Румыніі заняў пазіцыю «узброеннага чакання». У палітычных і ваенных колах ваюючых краін панавала меркаванне, што ўступленне ў вайну малых дзяржаў зможа істотна змяніць ход падзей. Таму Антанта на працягу доўгага часу спрабавала перацягнуць Румынію на свой бок.
Уступленне Румыніі ў жніўні 1916 у вайну на баку Расіі і Антанты не ўзмацніў, а, наадварот, аслабіла антыгерманскую кааліцыю. Хоць колькасць румынскай арміі дасягала 650 тысяч, гэтая лічба наўрад ці адлюстроўвала рэальную баяздольнасць. Стан інфраструктуры быў вельмі нізкім, і траціна арміі была вымушана несці службу ў тыле, каб забяспечыць хоць нейкае забеспячэнне баявых часцей. Такім чынам, Румынія змагла накіраваць на фронт ўсяго 23 дывізіі. Румынская армія праявіла сябе як вельмі слабая саюзніца, што вымусіла Расію накіраваць значныя сілы ёй на дапамогу. Нягледзячы на гэта, аўстра-германскім войскам удалося ўжо да канца 1916 года акупаваць большую частку румынскай тэрыторыі і авалодаць сталіцай Румыніі — Бухарэстам. Перад тварам катастрофы генерал Аляксееў накіраваў падмацаванни, каб перашкодзіць наступу Макензена на паўднёвы захад Расіі.
І да лета 1917 года румынская армія была ўжо значна лепш навучаная і абсталявана, чым у 1916 годзе, да чаго дадалася рашучасць у войсках не ўпусціць «апошні шанец» для захавання румынскай дзяржаўнасці. Наступленне аўстра-германскіх войскаў пад камандаваннем Макензена ўдалося спыніць ў бітве пры Мэрэшэшці. Лічыцца, што выяўлены там гераізм румынскіх салдат фактычна выратаваў Румынію ад вываду з вайны, тым больш што рускія часці ў гэтых ваенных дзеяннях былі даволі пасіўныя з-за ўсё ўзмацняўшагася раскладання рускай арміі. Да 8 верасня фронт канчаткова стабілізаваўся, і гэта былі апошнія актыўныя баявыя дзеянні на Усходнім фронце ў 1917 годзе.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі Расія выйшла з вайны, 24 красавіка (7 мая) 1918 года і Румынія апынулася абложаная з усіх бакоў войскамі Цэнтральных дзяржаў. Таму ў канцы года ўрад Румыніі пайшло на заключэнне перамір’я (падпісана ў Факшанах 26 лістапада/9 снежня 1917 года). А пасля Брэсцкага міру сітуацыя для Румыніі ўскладнілася настолькі, што яна вымушана пачаць перамовы аб сепаратным міры, які і быў заключаны 7 мая 1918 года (Бухарэсцкі мірны дагавор).
У самым канцы 1918 года Румынія пры развале Германскай імперыі і Аўстра-Венгрыі зноў ўступіла ў вайну, забяспечыўшы сабе такім чынам у Версальскім дагаворы вялікія тэрытарыяльныя выгады. Аднак самі ваенныя дзеянні былі для Румыніі катастрафічнымі.
Расія Ніжэй прыводзяцца даныя страт Рускай арміі ў Першай сусветнай вайне паводле розных крыніц (даныя Галоўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Рускай арміі ад 3 кастрычніка 1917 годаапублікаваныя: «Труды комиссии по обследованию санитарных последствий войны 1914—1920 гг.» (Изд. Народным комиссариатом здравоохранения.) Вып. I. Стр. 158, 159.; даныя ЦСУ СССР 1925 годаРоссия в мировой войне 1914—1918 гг. (в цифрах). М.: ЦСУ СССР, военно-статистический отдел, 1925; разлікі М. М. Галавіна, апублікаваныя ў 1939 годзеГоловин Н. Н. «Военные усилия России в мировой войне» в 2-х томах. Париж, 1939). Крыніца Загінула салдат і афіцэраў Паранена салдат і афіцэраў Палонныя салдаты і афіцэры даныя Генеральнага штаба 3.X. 1917511 068 забітых і 264 301 зніклых без вестак, усяго = 775 3693 223 5084 043 548даныя ЦСУ СССР, 1925 г.626 440 забітых і 228 828 зніклых без вестак, усяго = 855 2682 754 2023 409 443разлікі М. М. Галавіна, 1939 г.1 300 0003 850 000 2 417 000 Па дадзеных заходніх крыніц, да моманту выхаду з вайны агульныя страты Рускай імператарскай арміі склалі 1,7 мільёна забітымі і памерлымі ад ран; 4,95 мільёна параненымі і 2,5 мільёна ваеннапалонныміArmed forces mobilized and casualties in World War I // The New Encyclopedia Britannica. 15th edition. Macropaedia. Vol.29. Chicago, 1994. p. 987
Гісторык Ваўкоў прывёў даныя, што доля мабілізаваных у Расіі да агульнай колькасці мужчын ва ўзросце 15—49 гадоў склала 39 %, пры гэтым на кожную тысячу мабілізаваных прыйшлося 115 забітых і памерлых, адпаведна на кожную тысячу мужчын ва ўзросце 15—49 гадоў Расія страціла 45 чалавек, а страты ў пераліку на кожную тысячу жыхароў Расіі склалі 11 чалавек.
Хоць і адносныя страты, і эканамічныя і ўнутраныя праблемы іншых ваюючых краін былі цяжэй, чым у РасііВсемирная история (Издание в 24 томах. Т. 19. Первая мировая война) / А. Н. Бадак, И. Е. Войнич, Н. М. Волчек и др. М.: Аст, Минск: Харвест, Литература 1997—2001БСЭ М.: Советская энциклопедия. 1969—1978 (статья «Ирландское восстание 1916»)., Расія пасля 1917 года панесла велізарныя страты, якія не былі кампенсавныя ў канцы вайны (хоць чалавечыя страты, у любым выпадку, кампенсаваць было немагчыма), паколькі Расія, хоць і ваявала тры гады на баку выйграўшай ў выніку вайну Антанты, але ў пачатку 1918 года бальшавіцкі ўрад падпісаў сепаратны мір на ўмовах Цэнтральных дзяржаў. У прыватнасці, паводле мірнай дамовы, Расія павінна была выплачваць Германіі рэпарацыі. Пасля паразы Германіі ў вайне на адабраных ад Расіі тэрыторыях былі ўтвораны незалежныя дзяржавы пры падтрымцы Антанты.
Сербія Найбольш катастрафічныя страты Першай сусветнай вайны былі для Сербіі. Сербская армія на працягу года, нягледзячы на востры дэфіцыт абмундзіравання і боепрыпасаў, стрымлівала праўзыходзячыя аўстрыйскія войскі, не даючы ім заняць тэрыторыю краіны. Пасля ўступлення ў вайну Балгарыі лёс Сербіі апынуўся вырашаным — яе тэрыторыя была акупаваная, а рэшткі сербскай арміі адступілі ў Грэцыю. У выніку масавага голаду, эпідэмій брушнога тыфа і грыпу, рэпрэсій з боку акупацыйных уладаў загінулі больш 467 тысяч сербаў (10 % усяго насельніцтва). Сербская армія страціла забітымі амаль чвэрць усіх мабілізаваных і скарацілася за чатыры гады вайны з 400 да 100 тысяч чалавек. Усяго Сербія за чатыры гады страціла шостую частку насельніцтва, вайна пакінула ў краіне больш за 100 тысяч інвалідаў і 500 тысяч дзяцей-сірот. Наступствы той дэмаграфічнай катастрофы адчуваюцца да гэтага часу.
Францыя Страты Францыі склалі 306 000 забітых у 1914 годзе, 334 000 у 1915-м, 217 000 у 1916-м, 121 000 у 1917 годзе, у цэлым амаль 1 млн загінулых сярод 19 млн мужчынскага насельніцтва Францыі. Французская пяхота страціла 22 % свайго баявога складу. Найбольшыя страты — каля 30 % — панесла самая маладая ўзроставая група салдат 18—25 гадоў. Многія з загінулых не паспелі ажаніцца, і немалая колькасць маладых францужанак страціла шанец выйсці замуж. Не ў лепшым становішчы апынуліся і 630 000 удоў. У 1921 годзе ў Францыі на кожных 9 мужчын 20—39 гадоў даводзілася 11 жанчын. 2 800 000 французаў атрымалі раненні, з іх 800 000 цяжкія. Многія з тых, што атрымалі калецтвы, вярнуўшыся з фронту, аддалі перавагу пасяліцца ў дамах інвалідаў або ў спецыяльна пабудаваных пасёлках. Эканоміка Францыі панесла сур’ёзныя страты 11,2 млрд. даляраў (больш за 19 % да народнага багацця). Гісторык Ваўкоў прывёў даныя, што доля мабілізаваных Францыі да агульнай колькасці мужчын ва ўзросце 15—49 гадоў склала 79 %, пры гэтым на кожную тысячу мабілізаваных прыйшлося 168 забітых і памерлых, адпаведна на кожную тысячу мужчын ва ўзросце 15—49 гадоў Францыя страціла 133 чалавекі, а страты ў пераліку на кожную тысячу жыхароў Францыі склалі 34 чалавекі.
Асманская Імперыя Грунтуючыся на аналізе дадзеных Асманскага архіва, ацаніў страты Асманскай арміі ў даследаванні . Па яго падліках агульная колькасць загінулых склала 771 844 чалавек (з іх 243 598 забітых, 61 487 зніклых без вестак і 466 759 выпадкаў смерці з-за хвароб). Колькасць параненых склала 763 753 чалавека і ваеннапалонных — 145 104 чалавекі.Erickson, Edward J. 2001. p. 211
Даныя пра насельніцтва, прызыў і страты Ваюючыя краіны Насельніцтва (на 1914 год) Мабілізавана салдат Загінула салдат (усе прычыны) Паранена салдат Палонныя салдаты Страты мірных жыхароўРасійская імперыя175 137 80015 378 0002 254 3693 749 0003 342 9001 070 000Францыя39 601 5096 800 0001 293 464 2 800 000506 000160 000 Вялікабрытанія46 037 9004 970 902887 8581 662 625170 3893000 Італія35 597 8005 903 140462 391 953 886569 000 80 000 Грэцыя5 463 000353 00026 62021 00016 00015 000Злучаныя Штаты Амерыкі99 111 0004 734 991116 708204 0024500757Бельгія7 638 800500 00058 63778 62446 68610 000Румынія7 560 0001 234 000219 800200 000240 000270 000Сербія4 428 600707 343127 535133 148152 958340 000Партугалія6 069 90053 000722213 75112 318923Брытанская Індыя321 800 0001 440 43764 449128 00011 2646 000 000Японская імперыя52 312 10030 0004159073Канада7 692 800628 96456 639149 73237293830Аўстралія4 921 800412 95359 330 152 17140846300Новая Зеландыя1 149 200128 52516 71141 317498Ньюфаўндленд250 00011 92212042314150Паўднёва-Афрыканскі Саюз6 465 000136 0707121