Юрый Васільевіч Крывашэеў — беларускі дзяржаўны дзеяч, выконваючы абавязкі Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь (2006). Генерал-маёр (2008).

Біяграфія Скончыў Вышэйшыя курсы КДБ СССР у МінскуЗолотой и бриллиантовый фонды КГБ, працаваў у органах дзяржаўнай бяспекі.

У 1998 годзе працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення знешняй разведкі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 1998 года № 70 «Аб узнагароджанні групы ваеннаслужачых і асоб начальніцкага складу органаў унутраных спраў медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені».

У 2002 годзе працаваў начальнікам аддзела супрацоўніцтва ў сферы міжнароднай бяспекі Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі БеларусьУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2002 года № 638 «Аб узнагароджанні ваеннаслужачых, асоб начальніцкага складу органаў унутраных спраў і прыраўнаваных да іх асоб медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені».

З 16 чэрвеня 2005 годаУказ Президента Республики Беларусь от 16 июня 2005 года № 283 «О назначении Ю. В. Кривошеева Заместителем Государственного секретаря Совета Безопасности Республики Беларусь» па 29 жніўня 2008 годаУказ Президента Республики Беларусь от 29 августа 2008 года № 464 «Об освобождении Ю. В. Кривошеева от должности Заместителя Государственного секретаря Совета Безопасности Республики Беларусь» быў намеснікам Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, займаўся пытаннямі міжнароднай бяспекі.

З 6 студзеняУказ Президента Республики Беларусь от 6 января 2006 года № 12 «О назначении Ю. В. Кривошеева исполняющим обязанности Государственного секретаря Совета Безопасности Республики Беларусь» па 20 сакавіка 2006 года выконваючы абавязкі Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.

22 лютага 2008 года прысвоена воінскае званне генерал-маёраУказ Президента Республики Беларусь от 22 февраля 2008 года № 107 «О присвоении Ю. В. Кривошееву воинского звания генерал-майора».

Пасля звальнення з ваеннай службы на працягу многіх гадоў працуе начальнікам галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Сям’я Сын — Дзмітрый Юр’евіч КрывашэеўЗамест сына генерала Сухарэнкі ў Страсбург паехаў сын генерала Крывашэева.

Узнагароды медаль «За бездакорную службу» III ступені, медаль «За бездакорную службу» II ступені (1998), медаль «За бездакорную службу» I ступені (2002), дзве ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2014)Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2014 года № 564 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь», (2019)Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 жніўня 2019 года № 552 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь», медаль «За працоўныя заслугі» (2020)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2020 года № 483 «Аб узнагароджанні» .

Катэгорыя:Выпускнікі Вышэйшых курсаў КДБ СССР у Мінску Катэгорыя:Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі БССР Катэгорыя:Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Генерал-маёры (Беларусь)