Аўкштайцкае ўзвышша () — марэннае ўзвышша на ўсходзе Літвы, частка Балтыйскай грады, знаходзіцца паміж рэкамі Нярыс, Даўгава, Швянтоя і Жэймена, злучаецца са Свянцянскім узвышшам. Найвышэйшы пункт — 247 м.

Утварэнне ўзвышша звязана з дзейнасцю апошняга ледавіка, магутнасць адкладаў якога складае 80-150 метраў. Рэльеф узгорысты, на ўчастках, утвораных доннай марэнай, — хвалісты. Гэта самая азёрная частка Літвы: азёры займаюць больш за 6 % паверхні. Усходняя частка складзена пераважна пяскамі і супескамі, цэнтральная і заходняя — супескамі, суглінкамі і глінамі.

Гл. таксама Аўкштайція Аўкштайцкі нацыянальны парк

Спасылкі vle.lt

Катэгорыя:Узвышшы Літвы