Юзаф Быхавец (каля 1750 — ?) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Быхаўцаў герба «Магіла». Адзіны сын Яна Мікалая Быхаўца і невядомай па імі Прашынскай.
Крайчы вялікі літоўскі з 13 лістапада 1793.
Юзаф Быхавец валодаў маёнткам Магілёўцы.
Сям’я Юзаф ажаніўся з Разаліяй з Біспінгаў, у іх было шмат дзяцейАрхіварыус: зб. навук. паведамл. і арт. ; вып. 11 / рэд..: Ю. М. Бохан [і інш.]. — Мінск : НГАБ, 2013. — 318 с. — (серыя «Гісторыя, архівазнаўства, крыніцазнаўства»). ISSN 2225-4412.. Ганна (? — пасля 1847), у шлюбе з Юзафам Дзяконскім. Аляксандр Быхавец (? — да 1873). Верагодна, старэйшы з сыноў. У шлюбе з Даміцэляй Бучынскай (1803—1873). Адам Ян Віктар (1796 — ?). Ахрышчаны 24 студзеня па старым стылі. У першым шлюбе з Кацярынай Жулкоўскай, у другім — з Ізабэлай Ельскай. Тэкля. Пелагія. Ян Ігнацый (1800 — ?). Ахрышчаны ў Лыскаве 21 ліпеня па старым стылі. Юзэфа. Юзаф.
Катэгорыя:Крайчыя вялікія літоўскія