Рам Нараян (; ) — індыйскі музыкант, які граў на індыйскім народным інструменце сарангі.
Біяграфія Нараян навучыўся граць на сарангі ў дзяцінстве. У 1944 годзе пачаў акампаніраваць спевакам на Усеіндыйскім радыё, аднак хутка пачаў спрабаваць стаць самастойным музыкантам. У 1956 годзе пачаў сольную кар’еру, у 1960-я гады пачаў паспяхова выступаць з канцэртамі за межамі Індыі і стаў вядомым музыкантам дзякуючы папулярнасці індыйскай культуры на Захадзе.
У творчасці Нараяна пераважалі традыцыйныя для індыйскай музыкі матывы. За свой унёсак у папулярызацыю сарангі і індыйскай музыкі Нараян атрымаў ганаровы тытул «Пандыт» — вучоны брахман, а таксама другую вышэйшую ўзнагароду Індыі, Падма Вібхушан.
Спасылкі
Афіцыйны сайт Рама Нараяна
Катэгорыя:Постаці музыкі Катэгорыя:Постаці Індыі