Барыс Мікалаевіч Пятро́ў (;  — ) — вучоны ў галіне механікі і аўтаматычнага кіравання, акадэмік Акадэміі навук СССР (1960, член-карэспандэнт з 1953), Герой Сацыялістычнай Працы (1969).

Біяграфія Нарадзіўся ў Смаленску. Скончыў школу, вучыўся у школе фабрычна-завадскога вучнёўства пры станкабудаўнічым заводзе імя С. Арджанікідзэ ў Маскве. Працаваў токарам на заводзе. У 1939 годзе скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут. Быў накіраваны ў Камітэт аўтаматыкі і тэлемеханікі Акадэміі навук СССР (Інстытут праблем кіравання імя В. А. Трапезнікава РАН), дзе ў 1940—1946 гадах займаў пасаду старшага навуковага супрацоўніка, у 1947—1951 гадах — дырэктар, з 1951 года — загадчык аддзела. Адначасова 3 1944 года выкладаў у Маскоўскім авіяцыйным інстытуце, з 1958 года прафесар, з 1950 года — загадчык кафедры.

Жыў у Маскве. Памёр 23 жніўня 1980 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках.

Навуковая дзейнасць Асноўныя працы Б. М. Пятрова ў галіне тэорыі аўтаматычнага кіравання, інварыянтнасці сістэм кіравання, па адаптыўным сістэмам, праблемах аўтаматычнага кіравання, сістэмам аўтаматычнага кіравання рухомымі аб’ектамі і інш. Кіраваў распрацоўкай пабудовы нелінейных сістэм кіравання са зменнай структурай, развіццём метадаў сінтэзу і аналізу такіх сістэм. Аўтар каля 200 публіцыстычных і навуковых артыкулаў па праблемах аўтаматыкі, вылічальнай тэхнікі, аўтаматызацыі эксперыментаў, праграмнага кіравання касмічнымі даследаваннямі.

Член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР з 1953 года, акадэмік Акадэміі навук СССР з 1960 года, акадэмік-сакратар Аддзялення механікі і працэсаў кіравання Акадэміі навук СССР з 1963 года, віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук СССР з 1979 года, правадзейны член Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі з 1971 года, замежны член Балгарскай, Венгерскай, Польскай і Чэхаславацкай акадэмій навук. З 1966 года старшыня Савета па міжнароднаму супрацоўніцтву ў галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы пры АН СССР («Интеркосмос»).

Займаў пасаду галоўнага рэдактара часопіса «Вести АН СССР. Техническая кибернетика» і ўваходзіў у склад рэдакцыйных калегій шэрагу іншых выданняў.

Узнагароды Медаль «Серп і Молат» 5 ордэнаў Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «За працоўную доблесць» і іншыя медалі 4 замежныя ордэны Залаты медаль Нацыянальнага цэнтра касмічных даследаванняў Францыі Ленінская прэмія 1966 года Дзяржаўная прэмія СССР 1972 года

Памяць У 1980 годзе заснаваны медаль імя Б. М. Пятрова (з 1993 года — прэмія). У 1983 годзе выпушчана паштовая марка СССР, прысвечаная Б. М. Пятрову. На будынках Інстытута праблем кіравання РАН і Маскоўскага авіяцыйнага інстытута, на будынку школы ў горадзе Духаўшчына ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі. Імем Б. М. Пятрова названы плошча ў Маскве, вуліца ў Смаленску, навукова-даследчае судна, аўдыторыя Маскоўскага авіяцыйнага інстытута.

Літаратура

Спасылкі Портнов-Соколов Ю. П., Рутковский В. Ю. Борис Николаевич Петров (к девяностолетию со дня рождения) // Проблемы управления. № 1, 2003. Профіль на сайце РАН Петров Борис Николаевич // Сайт Института проблем управления им. В. А. Трапезникова РАН Жизнь, отданная науке — 100 лет со дня рождения Бориса Николаевича Петрова

Катэгорыя:Выкладчыкі Маскоўскага авіяцыйнага інстытута Катэгорыя:Механікі СССР Катэгорыя:Супрацоўнікі ІПК РАН Катэгорыя:Замежныя члены Балгарскай АН Катэгорыя:Замежныя члены Польскай акадэміі навук Катэгорыя:Замежныя члены Чэхаславацкай АН Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 10-га склікання Катэгорыя:Аўтары навукова-папулярнай літаратуры Катэгорыя:Члены Венгерскай акадэміі навук Катэгорыя:Асобы на марках