Міхаіл Міхайлавіч Халецкі (? — пасля 1534)  — ураднік і дыпламат Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Халецкіх герба «Халецкі». Сын Міхаіла Яўстаф’евіча.

Гараднічы кіеўскі, староста оўруцкі, пасол у Крым у 1521 годзе.

Жанаты быў з невядомай імем дачкой князя Канстанціна Крошынскага і Ганны, дачкі смаленскага акольнічага Івана Кошкі.

Літаратура

Катэгорыя:Дыпламаты Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Гараднічыя кіеўскія Катэгорыя:Старосты оўруцкія