Стафан Францкевіч-Радзімінскі (? — 1693) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Францкевічаў-Радзімінскіх герба «Бродзіц». Малодшы сын харужага лідскага Яна і невядомай з Нарушэвічаў. Харужы новагародскі ў 1654 годзе, каралеўскі дваранін, староста слонімскі.

Удзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—1634 гадоў, у , у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў. Вызначыўся ў Хацінскай бітве 1673 года, у Венскай кампаніі 1683 года.

Шмат разоў з 1648 года выбіраўся паслом на соймы, уваходзіў у шматлікія соймавыя камісіі.

Сям’я Быў некалькі разоў быў жанаты: спачатку з Крышкоўскай, потым з Ежавай Храптовічавай і, нарэшце, з Марыянай з Раецкіх, ваевадзянкай менскай, з якой пакінуў дачку Ганну Эльжбету і двух сыноў. Адзін з іх, Міхал Гедэон, быў харунжым надворным літоўскімFrąckiewicz Radzimiński Stefan h. Brodzic .

Літаратура

Катэгорыя:Харунжыя новагародскія Катэгорыя:Старосты слонімскія Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Удзельнікі вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў (Рэч Паспалітая)