Аляксандр Аляксандравіч Агароднікаў (нар. у , Наваполацк) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (2018), дацэнт (2020).
Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся ў 1991 годзе ў Наваполацку. Скончыў у 2014 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя», атрымаўшы дыплом з адзнакай. Паралельна атрымаў кваліфікацыю юрыста. У 2015 годзе там жа абараніў магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2015-2018 гадах навучаўся ў аспірантуры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2019 годзе таксама скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і права». Працуе дацэнтам кафедры сацыяльных камунікацый Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» абараніў 21 снежня 2018 года ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Сацыяльна-эканамічнае развіццё Полацка ў 1917-1991 гадах». Навуковы кіраўнік - Дзяніс Уладзіміравіч Дук. 23 снежня 2020 года рацэннем ВАК Рэспублікі Беларусь было прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Гісторыя».
Навуковая дзейнасць Займаецца даследаваннем праблем гісторыі сацыяльна-эканамічнага развіцця гарадоў Беларусі ў ХХ ст. (у прыватнасці, Полацка, Наваполацка і інш.), гістарычнай урбаністыкі і гісторыі горадабудаўніцтва, палітагенеза і дзяржаўнага кіравання. Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням рэструктурызацыі эканомікі Полацка ў 1917-1941 гадах; развіцця сацыяльнай сферы і гарадской прасторы Полацка з 1917 года да пачатку Вялікай Айчыннай вайны; трансфармацыі дэмаграфічнай і сацыяльна-эканамічнай структуры Полацка падчас нацысцкай акупацыі ў 1941-1944 гадах; ўплыву зменаў адміністратыўнага статуса горада, а таксама ролі, месца і значэння гісторыка-культурнай спадчыны ў сацыяльна-эканамічных мерапрыемствах гарадскіх уладаў у 1944-1991 гадах і інш.
Бібліяграфія
Манаграфічныя выданні Социально-экономическое развитие Полоцка в 1917–1991 годах / А. А. Огородников. – Могилёв: МГУ им. А. А. Кулешова, 2019. – 160 с. Полацк у святле станаўлення гістарычных і нацыянальных форм беларускай дзяржаўнасці (ІХ–ХХ стст.) / Д. У. Дук, А. А. Агароднікаў [і інш.]. – Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2019. – 132 с.
Выбраныя навуковыя артыкулы Социально-культурное развитие Новополоцка в системе урбанизационных процессов в БССР в конце 1950-1960-х гг. / А. А. Огородников // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. – 2015. – С. 70–76. Историография проблемы социально-экономического развития Полоцка в 1917–1991 годах / А. А. Огородников // Веснік Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. – 2016. – № 2. – С. 54–58. Социальная сфера Полоцка в 1917–1941 гг. / А. А. Огородников // Вестник Полоцкого государственного университета. – 2017. – С. 96–110. Социально-экономическое развитие Полоцка в период НЭПа (1921–1928 гг.) / А. А. Огородников // Навуковыя працы Рэспубліканскага інстытуту вышэйшай школы. - 2017. – Вып. 17, ч. 1. – С. 308–316. Гарадская прастора Полацка ў міжваенны перыяд (1921–1940 гг.) / А. А. Агароднікаў // Беларускі гістарычны часопіс. – 2017. – № 6. – С. 29–39. Нацистская оккупационная политика и её последствия для экономической инфраструктуры и социальной сферы Полоцка (1941–1944 гг.) / А. А. Огородников // Вучоныя запіскі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. - 2017. – Т. 24. – С. 46–50.
Спасылкі Біяграфія на сайце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Профіль аўтара ў Google Scholar Профіль аўтара ў eLIBRARY.RU
Катэгорыя:Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта ПДУ Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук