Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны інстытут культуры — вышэйшая навучальная ўстанова па падрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі спецыялістаў у сферы культуры і мастацтва.

У інстытуце ажыццяўляецца прыём на асноўныя адукацыйныя праграмы бакалаўрыяту, магістратуры і на спецыялітэту. Навучанне студэнтаў вядзецца на 6 факультэтах:

бібліятэчна-інфармацыйны; сацыяльна-культурных тэхналогій; мастацтваў; сусветнай культуры; музычнага мастацтва эстрады. У аспірантуры і дактарантуры СПбДзІК вядзецца падрыхтоўка навукова-педагагічных кадраў, працуюць дысертацыйныя саветы. Акрамя таго, у інстытуце дзейнічаюць цэнтр бесперапыннай адукацыі і павышэння кваліфікацыі творчых і кіраўніцкіх кадраў у сферы культуры і лінгвістычны адукацыйны цэнтр.

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі Нэлі Васілеўна Караткевіч — Заслужаная артыстка БССР Раман Львовіч Трахтэнберг — расійскі акцёр