Сяргей Леанідавіч Мікель (нар. , ) — беларускі акцёр балету, балетмайстар-пастаноўшчык Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра. Выкладчык кафедры опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкіСайт БДАМ.
Біяграфія Сяргей Мікель нарадзіўся ў в. Слабада, Мёрскага раёна ў сям’е рабочых. З дзяцінства вучыўся харэаграфіі ў Верхнядзвінскай школе мастацтваўМова танца — самая праўдзівая праява чалавека.
З 2008 па 2012 навучаўся ў Віцебскім каледжы культуры і мастацтваў, спецыяльнасць «Харэаграфічнае мастацтва» (курс В. Б. Мацук);, у 2012—2017 студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі «Харэаграфічнае мастацтва. Рэжысура» (клас Народнага артыста СССР, прафесара В. М. Елізар’ева).
З 2017 года ў трупе Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра
Сям’я Бабуля Сяргея Мікеля — Антаніна Лявонцьеўна Тарарака спявала ў фальклорным гурце «Іставіца». Прадзядуля граў на скрыпцы, прабабуля — на балалайцы.Сяргея Мікеля сёння называюць другім Елізар’евым
Пастаноўкі Аўтарскі вечар сучаснай харэаграфіі «Анатомія танца» (2016); балет «Вішнёвы сад» (2017); мюзікл «Лятучы карабель» (2017); балет «Тытанік» (2018); балет «Джэймс і Персік-велікан» (2019).
Узнагароды Лаўрэат у намінацыі «Лепшая харэаграфічная мініяцюра» (XXV Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску) Стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Лаўрэат V Рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная тэатральная прэмія» Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь — за шматгадовую добрасумленную працу і значны ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва і іншыя
Катэгорыя:Артысты балета Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мёрскім раёне Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага каледжу культуры і мастацтваў Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі