Eagles — амерыканскі рок-гурт, які выконвае меладычны гітарны кантры-рок і софт-рок. За гады свайго існавання (1971—1981) пяць разоў узначальваў амерыканскія поп-чарты сінглаў (Billboard Hot 100) і чатыры разы — хіт-парад альбомаў (Billboard Top 200).

Зборнік хітоў Their Greatest Hits 1971—1975, выпушчаны ў 1976 годзе, быў распрададзены тыражом у 38 млн асобнікаў, дзякуючы гэтаму стаў самым прадаваным альбомам усіх часоў па версіі Амерыканскай асацыяцыі гуказапісвальных кампаній (RIAA), абыйшоўшы альбом Майкла Джэксана «Thriller»; гэтая кампіляцыя гурта з’яўляецца найбольш папулярным альбомам у ЗША. У агульнай колькасці ў Амерыцы было рэалізавана 65 млн копій іх альбомаў, што робіць іх трэцім па папулярнасці ў ЗША калектывам ўсіх часоў пасля The Beatles і Led Zeppelin. У 2019 годзе гурт увайшоў у спіс самых высокааплатных музыкантаў паводле версіі часопіса Forbes.

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

Eagles (1972) Desperado (1973) On the Border (1974) One of These Nights (1975) Hotel California (1976) The Long Run (1979) Long Road Out of Eden (2007)

Катэгорыя:Рок-гурты ЗША Катэгорыя:Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100 Катэгорыя:Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard 200 Катэгорыя:Выканаўцы, уключаныя ў Залу славы рок-н-рола Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1971 годзе Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі»