Дывановыя бамбардзіроўкі — бесперапынная, інтэнсіўная, паслядоўная бамбардзіроўка на значных плошчах, як правіла, населеных пунктаў. Пры гэтым ўжываецца вялікая колькасць бомбаў (часта ў спалучэнні з запальнымі) для поўнага знішчэння абранага раёна, альбо знішчэння асабістага складу праціўніка і яго матэрыяльнай часткі, альбо для яго дэмаралізацыі.

Першапачаткова дывановыя бамбардзіроўкі ажыццяўляліся з дапамогай масіраваных авіяцыйных налётаў (авіяналётаў) бамбардзіроўшчыкаў. Па меры павелічэння грузападымальнасці стратэгічнай авіяцыі дывановае бамбакіданне стала магчыма праводзіць і адным стратэгічным бамбардзіроўшчыкам.

Італьянскі ваенны тэарэтык Джуліа Дуэ ў 1921 годзе выказаў здагадку, што ў будучых войнах адзін з бакоў з дапамогай авіяцыі можа атакаваць гарады ворага з грамадзянскім насельніцтвам, што падштурхне праціўніка да капітуляцыі. Пісьменнік Герберт Уэлс у фантастычным рамане «Аблічча будучага» апісаў знішчэнне горада падчас паветранай атакі.

Падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі ў 1937 гоздзе пад бамбардзіроўку трапіў горад Герніка, калі падчас налётаў легіёну «Кондар» загінула не менш за 100 мірных жыхароў.

Японія шырока ўжывала дывановыя бамбардзіроўкі з 1938 па 1943 год падчас агрэсіі супраць Кітая.

Дывановыя бамбардзіроўкі выкарыстоўваліся падчас Другой сусветнай вайны Каралеўскімі ВПС Вялікабрытаніі і Ваенна-паветранымі сіламі ЗША як спосаб правядзення стратэгічных бамбардзіровак Германіі. Налёты планаваліся некалькімі эшалонамі з розным бомбавым узбраеннем для стварэння эфекту вогненнага смерчу.

Ужываліся дывановыя бамбардзіроўкі ВПС ЗША і супраць Японіі.

Сярод вядомых нападаў на гарады, пры якіх былі вялікія ахвяры сярод грамадзянскіх асоб, можна назваць бамбардзіроўкі Дрэздэна, Гамбурга, Пфорцгайма, Токіа, Ратэрдама і Сталінграда.

Практыка дывановых бамбардзіровак выкарыстоўвалася Ваенна-паветранымі сіламі ЗША таксама ў В’етнамскай вайне. У снежні 1972 года ЗША разгарнулі самыя інтэнсіўныя за ўвесь час вайны авіяналёты на Паўночны В’етнам, вядомыя як аперацыя «Linebacker II». Амерыканскія стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі Boeing B-52 Stratofortress вялі дывановыя бамбардзіроўкі раёнаў Ханоя і Хайфон, пры гэтым пераважна атака вялася не па жылых масіваў, а па сетцы подвозных дарог і лясным раёнах, дзе меліся партызанскія групы.

У 2000 годзе прэзідэнт ЗША Біл Клінтан прадаставіў В’етнаму поўную справаздачу пра бамбёжкі Індакітая, у прыватнасці на Камбоджу было скінута каля трох мільёнаў тон бомбаўTaylor Owen, Ben Kiernan. Bombs Over Cambodia — для тагачаснага насельніцтва гэта прыкладна паўтоны на аднаго жыхара.

ВПС СССР эпізадычна праводзілі дывановыя бамбардзіроўкі падчас Афганскай вайныВиктор Марковский. Применение дальней авиации в Афганистане // Уголок неба. Большая авиационная энциклопедия.. Па сведчанні былога міністра абароны Расіі і ўдзельніка Афганскай вайны Паўла Грачова, ініцыятарам і распрацоўшчыкам дывановага бамбакідання ва ўмовах Афганістана быў генерал Джахар ДудаеўВиктор Хлыстун. Павел Грачёв: «Меня назначили ответственным за войну» // Труд, № 048, 15 марта 2001.. Трэба адзначыць, што эфектыўнасць дывановых бамбакіданняў у цяснінах Афганістана ацэньвалася як вельмі невысокая — самалёты амаль гарантавана засякаліся яшчэ на падлёце да мэты, а бомбы малога калібра ва ўмовах моцнаперасечанай мясцовасці не стваралі глабальнага эфекту, дазваляючы душманам лёгка хавацца ў пячорах і зморшчынах мясцовасці. Менавіта таму ў апошнія гады вайны перавага аддавалася кропкавым скідам бомбаў асабліва вялікага калібра, што дазваляла літаральна «схлопываць» цясніны, не даючы праціўніку шанцаў схавацца.

Гл. таксама Бамбардзіроўшчык Гуманітарная бамбардзіроўка

Спасылкі Упоминание о термине в статье «Независимой газеты» Катэгорыя:Бамбардзіроўкі Катэгорыя:Тактыка ваенна-паветраных сілаў