thumb|250px|Фрагмент 1-га ліста да Карынфян на папірусе III стагоддзя (1 Кар 7:33—8:4, ). Гімн любові — фрагмент біблейскага Першага ліста да Карынфян святога апостала Паўла (1 Кар. 13:1—13). Гэта хвалы, а таксама спроба тлумачэння, што такое любоў, праз пералік яе рыс.

Паводле апостала Паўла, дар любові надае сэнс і каштоўнасць усім астатнім . Апостал Павел сцвярджае, што любоў — гэта імкненне да дабра і шчасця. Гэта прынясенне сябе ў бескарыслівы дар, сіла, якая пераадольвае эгаізм («не шукае свайго», 1 Кар. 13:5). Ён таксама падкрэслівае важнасць самой веры праз некрытычны давер («усяму верыць, на ўсё спадзяецца», 1 Кар. 13:7).

«Гімн любові» таксама называюць «Песняй песняў Новага Запавету». У сваю чаргу, Папа Рымскі Бенедыкт XVI у сваёй першай энцыкліцы «» («Deus caritas est», 2005) назваў «Гімн любові» «вялікай хартыяй усёй касцёльнай паслугі».

Тэкст «Гімна любові» ў якасці біблейскага чытання часта суправаджае шлюбу ў хрысціянскіх цэрквах. Фрагменты і асобныя цытаты з «Гімна любові», а таксама іх парафразы нярэдка выкарыстоўваюцца ў разнастайных мастацкіх творах, у тым ліку ў літаратуры, музыцы і кіно .

Пераклады на беларускую мову Уся Біблія або асобныя яе часткі неаднаразова перакладаліся на беларускую мову, аднак агульнапрынятага і прызнанага ўсімі канфэсіямі перакладу не існуе. Ніжэй змешчаны некаторыя з перакладаў «Гімна любові» на беларускую мову, тэксты перакладаў прыведзены ў арыгінальных варыянтах правапісу.

Гісторыя thumb|250px|Апостал Павел на карціне Рэмбранта. «Гімн любові» з’яўляецца часткай Першага ліста да Карынфян апостала Паўла.

Першы раз Павел наведаў Карынф пад канец 50 года і заставаўся там каля васямнаццаці месяцаў. За гэты час ён навярнуў у хрысціянства значную колькасць язычнікаў і іудзеяў, арганізаваў жыццё хрысціянскай супольнасці. Аднак, калі Павел ад’ехаў, аказалася, што нованавернутыя хрысціяне не адмовіліся да канца ад старых звычак і былога ладу жыцця. Некаторыя заставаліся пад моцным уплывам язычніцтва, іншыя хацелі вярнуцца ў іўдаізм. Найбольшай праблемай быў удзел у язычніцкіх культах, выпадкі святатацтва падчас Эўхарыстыі, схільнасць да экстатычных станаў, як у містэрыйных культах, сексуальная свабода, а таксама прыняцце язычніцкай філасофіі, асабліва платанізму, што вяло да адкідвання істотнай праўды веры — уваскрашэння цела.

Першае пасланне да Карынфян магчыма было напісана Паўлам восенню 54 года, калі Павел знаходзіўся ў Эфесе падчас другога місійнага падарожжа. Прычынай напісання паслання быў візіт Хлоіных сямейнікаў і ліст карынфян, у якім яны задавалі апосталу пытанні і выказвалі свае сумненні (1 Кар. 7,1). Адказваючы, Павел згадвае таксама іншыя спрэчкі і рознагалоссе, што былі ў карынфскай супольнасці, найістотнейшым з якіх было пытанне наконт уваскрашэння і вечнага жыцця.

Вакол гісторыі стварэння «Гімна любові» існуе шэраг сумнеўных момантаў, якія можна падзяліць на тры катэгорыі: Сумненні адносна часу напісання: некаторыя даследчыкі мяркуюць, што тэкст «Гімна любові» апостал Павел пісаў не адначасова з асноўнай часткай Ліста (, , ). Сумненні ў аўтарстве: некаторыя даследчыкі, напрыклад Эрык Л. Ціт, лічылі «Гімн любові» «непаўлавай устаўкай». Сумненні ў размяшчэнні Гімна: не выключана, што Гімн можа быць памылкова ўключаны ў змест Ліста ().

Назва «Гімн любові» належыць да характэрнага для Старажытнай Грэцыі жанру гімна, «гімна хвалы найвышэйшай дабрадзейнасці», які пранік у яўрэйскую традыцыю мудрасці (Мдр. 7:22—8:1 і 3 Езд 4:34—40).

У гімне апостал Павел апісвае паняцце любові старажытнагрэчаскім тэрмінам «ἀγάπη», які мае нявызначаную гістарычную этымалогію. У дабіблейскай грэчаскай мове гэты тэрмін амаль ніколі не ўжываўся ў форме назоўніка. Ён выкарыстоўваўся або ў форме дзеяслова (), або ў форме прыметніка (). Дзеяслоўная форма «ἀγαπᾶν» мае мноства значэнняў (праяўляць прыхільнасць, пераконваць, лашчыць, жадаць, быць задаволеным, атрымліваць задавальненне ад нечага і г.д.), але найбольш распаўсюджаным яго значэннем было «праяўляць любоў». Прыметнік «ἀγαπητός» ужываўся, напрыклад, у такіх выразах, як «любімае дзіця», і азначаў «больш любімае, чым астатнія нашчадкі». Форма назоўніка была ўведзена перакладчыкамі Септуагінты пры перакладзе Песні песняў Саламона: тут гэтае слова ўпершыню становіцца тэрмінам, які азначае любоў. А ў Новым Запавеце гэты тэрмін становіцца асноўным для абазначэння любові. Тэрмін «ἀγάπη» не мае нічога агульнага з магічнай сілай «ἐρᾶν» («кахаць»), але ў ім ёсць нешта ад цеплыні «φιλεῖν» («любіць»). У біблейскай грэчаскай мове ён выкарыстоўваецца для адлюстравання любові Бога і зазвычай азначае прывілеяванае становішча чалавека ў вачах Бога, які ўзлюбіў яго па-над усім.

У старажытналацінскіх перакладах і ў Вульгаце выкарыстоўваюцца лацінскія адпаведнікі «caritas» або «dilectio». У «Гімне любові» выкарыстоўваецца менавіта слова «caritas», але апрача гэтага выпадку сустракаецца даволі рэдка. «Caritas» звычайна асацыіруецца з міласэрнасцю і з’яўляецца тэрмінам значна бяднейшым, чым «ἀγάπη».

Змест Гімн складаецца з трох тэматычных частак: Вершы 1—3: пра бессэнсоўнасць дароў пры адсутнасці любові Вершы 4—7: пра сутнасць любові Вершы 8—13: пра нятленнасць любові

Першая частка thumb|250px|Карціна «Любоў» (, 1495—1500).

У 12-м раздзеле Першага ліста да Карынфян, які непасрэдна папярэднічае «Гімну любові», апостал Павел пералічвае дары Святога Духа, што даюцца кожнаму сваё: каму слова мудрасці, каму слова пазнання, ці вера, дар лячэння, каму дар рабіць цуды, каму прароцтва, каму распазнанне духаў, каму гаварыць на розных мовах, а каму іх вытлумачаць (1 Кар. 12:8—10). Завяршаючы размову пра гэтыя дары, аўтар заклікае: «Але імкніцеся да большых дароў, і я пакажу вам шлях яшчэ больш дасканалы» (1 Кар. 12:30). Гэты заклік з’яўляецца ўводзінамі ў тэкст гімна і адначасова арыенцірам да першай яго часткі.

У першай частцы Гімна апостал Павел звяртаецца да любові (), як да найвышэйшага з дароў. Уся частка пабудавана паводле адной мадэлі: аўтар паслядоўна пералічвае дары, якія могуць быць у чалавека, а таксама ўчынкі, якія чалавек можа здзейсніць, — і абвяшчае, што ўсе гэтыя рэчы нішто пры адсутнасці любові. Пераходзячы ад аднаго дару да іншага, апостал прытрымліваецца парадку дароў з пункту гледжання ўзрастання іх значнасці: ад дару гутарыць на мовах («калі я гавару мовамі людзей і анёлаў»), праз інтэлектуальныя дары («калі маю дар прароцтва і спазнаў усе таямніцы, і маю ўсякія веды») і дары, звязаныя з верай («калі маю… паўнату веры, каб перастаўляць горы»), да ўчынкаў бескарыслівага дабра і самаахвяравання («калі раздам усю маёмасць сваю і аддам цела сваё на спаленне»). Такім чынам, паводле апостала Паўла, чалавек можа ўсё выказаць, усё ведаць, усё магчы, але гэта не прынясе яму асабіста ніякай карысці, калі ён не будзе мець у сабе любові. Для Царквы, для грамады веруючых гэтыя дары не губляюць карысці, але тых, хто гэтымі дарамі валодае, яны не задавальняюць.

У першым вершы адметным з’яўляецца слова «цымбалы», якое часта выкарыстоўваецца ў Старым Запавеце, у той час як у Новым Запавеце яно выкарыстоўваецца толькі ў гэтым месцы. У часы Паўла гэта быў інструмент, які выкарыстоўваўся ў язычніцкіх культах, асабліва для пакланення Кібеле і Дыянісу. Па гэтай прычыне меркаваў, што спасылка на «гулкія цымбалы» мае адносіны да язычніцкага мінулага карынфян, якое таксама згадваецца ў 1 Кар. 12:2 («калі вы былі язычнікамі»). У другім вершы «перасоўванне гор» азначае здзяйсненне немагчымага, знішчэнне любых перашкод на шляху, якімі б вялікімі яны ні былі. Верш сканчваецца высновай «я быў бы нічым», якая паказвае, што хрысціянін існуе толькі дзякуючы любові. У трэцім вершы згадваецца («kauthesōmāi», але не «kauthesō-māi»), якое ў старажытнасці лічылася самым жорсткім відам пакарання.

Другая частка thumb|250px|Карціна Антоніса ван Дэйка «Любоў» (, 1627—1628).

Другая частка гімна (вершы 4—7) прысвечана пераліку якасцяў любові. Апостал Павел апісвае любоў 15 дзеясловамі, якія ўтвараюць своеасаблівы «кодэкс» паводзін хрысціяніна па адносіне да іншага чалавека. У гэтай частцы гімна пералічваюцца цноты, якія адначасова з’яўляюцца як прычынай, так і вынікам любові — гэта цярплівасць, прабачэнне, пакора, а таксама гатоўнасць рабіць дабро.

Адметным у 4-ым вершы з’яўляецца стар.-грэч. дзеяслоў «χρηστεύεται», які ў беларускіх перакладах зазвычай перадаецца прыметнікамі «ласкавая» або «міласэрная», а Васіль Сёмуха перакладае дзеясловам «умілажальваецца». У грэчаскай мове гэтае слова ўжывалася толькі ў ролі назоўніка () і прыметніка (). Дзеяслоўная ж форма сустракаецца толькі ў біблейскіх тэкстах. Першае задакументаванае выкарыстанне гэтага тэрміну ў форме дзеяслова адносіцца да апакрыфічных Псалмоў Саламона 9, 1 (). У Новым Запавеце гэты тэрмін сустракаецца толькі ў гэтым месцы. Яшчэ два выкарыстанні гэтага дзеяслова можна сустрэць у Клімента Рымскага. Нямецкі тэолаг выказваў здагадку, што апостал Павел запазычыў гэты тэрмін з Крыніцы Q.

Любоў «доўгацярплівая» (; дзеяслоў) і любоў «ласкавая» (; дзеяслоў) утвараюць своеасаблівую пару. Калі першая якасць — пасіўны аспект любові, то другая — яе актыўны аспект. Любоў «доўгацярплівая» — значыць марудная на гнеў, марудная на крыўду і помсту. Любоў зносіць крыўды, не адказваючы крыўдзіцелю тым жа. Любоў «ласкавая», у сваю чаргу, уяўляе сабой дзейсную характарыстыку любові. Любоў «ласкавая» пастаянна імкнецца аказаць паслугу бліжняму.

Далей ідзе пералік васьмі адмоўных азначэнняў паняцця любові: восем якасцяў, якія ёй не ўласцівы. Гэтыя азначэнні раскрываюць змест паняцця доўгацярпення і маюць між сабой блізкую сувязь. Так, той, хто мае зайздрасць да пераваг іншага чалавека, — той вывышаецца, гаворачы пра свае ўласныя вартасці; той ганарыцца, г. зн. увесь напоўнены пачуццём самаздаволенасці; той пагарджае іншымі. Паводле , адмоўныя азначэнні любові можна падзяліць на дзве групы: першыя чатыры маюць на ўвазе злоўжыванне духоўнымі дарамі, а наступныя чатыры больш адносяцца да хрысціянскага жыцця наогул.

Любоў «не бессаромная» (; дзеяслоў). Пад бессаромнасцю трэба разумець адсутнасць ветлівасці, пачцівасці, якая заўважалася ў некаторых карынфян. Гэта праяўлялася, напрыклад, у тым, што яны часам не давалі гаварыць на богаслужэбных зборах людзям, якія валодалі больш карыснымі для Царквы дарамі, гаворачы ўвесь час самі.

Любоў «не шукае свайго» (). У кожнага з нас ёсць свае правы, але той, хто любіць бліжняга, зусім забываецца на гэтыя правы і клапоціцца толькі пра тое, каб іншыя былі задаволены. Шчасце заключаецца ў тым, каб даваць, і ў тым, каб служыць. Некаторыя ж карынфяне лічылі іначай (што бачна з глаў 6 і 8).

Любоў «не гневаецца» (). Апостал Павел не схільны разглядаць запальчывы, раздражняльны нораў, як нявінную слабасць, але памяшчае яго ў шэраг якасцяў супярэчных любові. Паводле , нішто не можа ў такой ступені зрабіць жорсткім жыццё, пасеяць варожасць, разбурыць святыя сямейныя сувязі, пазбаўляць мужчын іх мужчынскай, спакойнай годнасці, жанчын — сапраўднай жаноцкасці, дзяцей — ласкавай чыстасардэчнасці, як, так званыя, хібнасці характару, пануры, запальчывы, раздражняльны нораў.

Любоў «не памятае зла» (). Гэта значыць, не ставіць іншым у віну зробленае імі зло. У аснове такой адносіны да бліжніх ляжыць перакананне, што ніхто не хоча наўмысна прыносіць шкоду іншаму. Той, хто любіць, давярае іншым людзям.

Любоў «не радуецца несправядлівасці» (), «але радуецца разам з праўдай» (). З гэтага месца зноў пачынаецца пералік станоўчых уласцівасцяў любові. Праўда тут, як і любоў, увасабляецца. Яны — як родныя сёстры: калі праўда радуецца, то з ёю цешыцца і любоў. Нават у выпадку, калі гэтая праўда разыходзіцца з асабістымі меркаваннямі чалавека, любоў вітае яе.

Любоў «усё зносіць» (). Гэта значыць, прабачае ўсе недахопы бліжняга. Пры гэтым, любоў у неабходных выпадках бярэ на сябе ўсе непрыемныя наступствы, якія могуць узнікнуць з такога стаўлення да правіннасцяў людзей.