Цэнтр прыёма бежанцаў «Хамдаят» () альбо Пагранічны прыёмны цэнтр «Хамдаят» () — створаны ўладамі Судана ў вёсцы Вад Музаміл () пункт прыёму і размяшчэння бежанцаў з зоны Тыграйского канфлікту ў Эфіопіі. Цэнтр знаходзіўся на ўсходзе краіны ў «трохвугольніку» паміж ракой Тэкэзэ, эрытрэйскай і эфіопскай межамі.
У канцы лістапада 2020 года Хамдаят наведаў Вярхоўны камісар ААН па справах бежанцаў Філіпа Грандзі. Па стане на 4 снежня таго ж года, паводле паведамленняў гэтага чыноўніка, у Судан прыбыло 47 000 эфіопскіх бежанцаў. Сярод іх 11 150 былі пераведзены з Хамдаята і іншага памежнага лагера Абдэрафі ў лагер Ум-Ракуба за 70 км ад судана-эфіопскай мяжы. Па стане на пачатак 2021 года колькасць эфіопскіх бежанцаў у Судане цалкам узрасла да 61 000 чалавек. Значная частка з іх размясцілася ў «Хамдаят». Сітуацыя ў гэтым і іншых лагерах час ад часу абвастралася з-за сутыкненняў паміж варагуючымі этнасамі тыграі і амхара. Сярод іх таксама сустракаліся байцы Народнага фронту вызвалення Тыграя, якія супрацьсталі ўрадавай арміі Эфіопіі. Так, па даных на 1 студзеня 2021 года, суданская вайсковая разведка нават сцвярджала, што у прыёмным цэнтры Хамдаята захапіла 45 членаў «фронту».
Зноскі
Катэгорыя:Гісторыя Судана Катэгорыя:Лагеры бежанцаў Катэгорыя:Тыграйскі канфлікт