Факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Гісторыя У 1961 годзе ў сувязі з імклівым развіццём хімічнай прамысловасці ў БССР Беларускаму лесатэхнічнаму інстытуту была даручана падрыхтоўка высокакваліфікаваных спецыялістаў для хімічнага комплексу рэспублікі, а сам Беларускі лесатэхнічны інстытут быў перайменаваны ў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава.
У 1965 годзе створана кафедра працэсаў і апаратаў хімічных вытворчасцей на хіміка-тэхналагічным факультэце БТІ імя С. М. Кірава.
У 1966 годзе утворана кафедра машын і апаратаў хімічных вытворчасцей.
У 1968 годзе на хіміка-тэхналагічным факультэце навучалася ўжо каля 2000 студэнтаў, таму ў 1968 годзе структурнае падраздзяленне было падзелена на два факультэты — Хімічнай тэхналогіі і тэхнікі (ХТіТ) і Тэхналогіі арганічных рэчываў (ТАР).
У 1976 годзе з політэхнічнага інстытута на факультэт ХТіТ былі пераведзены спецыяльнасці «Хімічная тэхналогія шкла», «Хімічная тэхналогія керамікі і вогнетрывалаў», «Хімічная тэхналогія вяжучых матэрыялаў».
У 1981 годзе была адкрыта спецыяльнасць «Тэхналогія электрахімічных вытворчасцей».
У 1988 годзе на факультэце ХТіТ былі адкрыты спецыяльнасці «Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей» і «Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў».
У 1989 годзе была адкрыта спецыяльнасць «Канструяванне і вытворчасць вырабаў з кампазіцыйных матэрыялаў».
З 1993 па 1996 гадах былі адкрыты спецыяльнасці паліграфічнага профілю. Факультэт павялічыўся колькасна, ў 2000 годзе з яго быў вылучаны факультэт выдавецкай справы і паліграфііФакультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі .
Склад факультэта
Кафедры: Кафедра хіміі, тэхналогіі электрахімічных вытворчасцей і матэрыялаў электроннай тэхнікі; Кафедра тэхналогіі неарганічных рэчываў і агульнай хімічнай тэхналогіі; Кафедра хімічнай тэхналогіі вяжучых матэрыялаў; Кафедра тэхналогіі шкла і керамікі; Кафедра прамысловай экалогіі; Кафедра механікі і канструяравання; Кафедра машын і апаратаў хімічных і сілікатных вытворчасцей; Кафедра працэсаў і апаратаў хімічных вытворчасцяў; Кафедра аўтаматызацыі вытворчых працэсаў і электратэхнікіі.
Навукова-даследчыя лабараторыі: Выпрабавальны цэнтр экалагічнага кантролю; Галіновая лабараторыя шкла і шклопадобных матэрыялаў; НДЛ аўтаклаўнага ячэістага бетону на базе ААТ «Гродзенскі камбінат будаўнічых матэрыялаў».
Філіялы кафедраў: філіял кафедры тэхналогіі шкла і керамікі на ААТ «Керамін»; філіял кафедры тэхналогіі шкла і керамікі на ААТ «Гомельшкло»; філіял кафедры хіміі, тэхналогіі электрахімічных вытворчасцей і матэрыялаў электроннай тэхнікі на ААТ «Мінскае вытворчае аб'яднанне вылічальнай тэхнікі»; філіял кафедры машын і апаратаў хімічных і сілікатных вытворчасцей на ААТ «Мінскі завод будаўнічых матэрыялаў»; філіял кафедры тэхналогіі неарганічных рэчываў і агульнай хімічнай тэхналогіі на ААТ «Гродна Азот»; філіял кафедры хімічнай тэхналогіі вяжучых матэрыялаў у ДП «Інстытут НДІБМ»; філіял кафедры хімічнай тэхналогіі вяжучых матэрыялаў на ААТ «Беларускі цэментны завод».
Спецыяльнасці «Канструяванне і вытворчасць вырабаў з кампазіцыйных матэрыялаў» (інжынер-механік); «Машыны і апараты хімічных вытворчасцей і прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў» (інжынер-механік); «Аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей» (інжынер па аўтаматызацыі); «Хімічная тэхналогія неарганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў» (інжынер-хімік-тэхнолаг); «Тэхналогія электрахімічных вытворчасцей» (інжынер-хімік-тэхнолаг); «Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў» (інжынер-хімік-эколаг).
Магістратура «Геаэкалогія»; «Машыны, агрэгаты і працэсы» (па галінах); «Працэсы і апараты хімічных тэхналогій»; "Тэхналогія і абсталяванне для вытворчасці паўправаднікоў, матэрыялаў і прыбораў электроннай тэхнікі; «Тэхналогія неарганічных рэчываў»; «Тэхналогія сілікатных і тугаплаўкіх неметалічных матэрыялаў»; «Тэхналогія электрахімічных працэсаў і абарона ад карозіі»; «Аўтаматызацыя і кіраванне тэхналагічнымі працэсамі і вытворчасцямі» (па галінах).
Аспірантура «Тэарэтычная фізіка»; «Неарганічная хімія»; «Фізічная хімія»; «Электрахіміі»; «Хімія цвёрдага цела»; «Машыны, агрэгаты і працэсы» (па галінах); «Аўтаматызацыя і кіраванне тэхналагічнымі працэсамі і вытворчасцямі»; «Тэхналогія неарганічных рэчываў»; «Тэхналогія сілікатных і тугаплаўкіх неметалічных матэрыялаў»; «Тэхналогія і перапрацоўка палімераў і кампазітаў»; «Геаэкалогія».
Дэканы
Іван Міхайлавіч Жарскі (1978—1981) Генадзій Міхайлавіч Хвясько (1992—1997) Святлана Яфімаўна Арэхава (1997—?) Юрый Аляксандравіч Клімаш
Катэгорыя:1961 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1961 годзе Катэгорыя:Хімічныя факультэты