Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе атрада «Смерць фашызму» (арганізаваны ў кастрычніку 1942 года). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Жлобінскага, Рэчыцкага, Стрэшынскага, Парыцкага, Васілевіцкага раёнаў. 21 лістапада 1943 года брыгада (938 партызан, тры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад партызанскі атрад «Смерць фашызму»; партызанскі атрад імя Г. К. Жукава; партызанскі атрад імя М. І. Калініна.
Камандаванне Камандзір Іван Іванавіч Бандарэнка
Камісар Яўген Рыгоравіч Садавой
Начальнік штаба Канстанцін Васілевіч Ніжнікаў
Гісторыя Партызаны ў снежні 1942 года, студзені — красавіку, чэрвені, кастрычніку 1943 года ўдзельнічалі ў баях супраць карнікаў, у разгроме нямецкіх апорных пунктаў у вёсках Мормаль, Таўстыкі, гарадскім пасёлку Стрэшын Стрэшынскага, вёсцы Радуша Жлобінскага раёнаў, у баях каля вёскі Лубенікі, пасёлка Майскі Брагінскага, вёскі Пружынішчы Парыцкага, вёскі Новыя Маркавічы Стрэшынскага раёнаў. У жніўні 1943 года падарвалі каля 200 рэек. У лістападзе 1943 пры падыходзе часцей Чырвонай Арміі разам з брыгадай «Жалязняк» і 108-м партызанскім атрадам імя Р. І. Катоўскага перарэзалі дарогу Горваль — Шацілкі, вялі засадныя баі, у вёсцы Горваль захапілі больш за 100 аўтамашын (Горвальская аперацыя).
Памяць У 1975 годзе каля вёскі Антонаўка Жлобінскага раёна ў гонар партызанскага атрада «Смерць фашызму» быў пастаўлены абеліск.
Літаратура
Спасылкі Бригада им. П. К. Пономаренко
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1943 годзе