Дзяніс Аляксандравіч Кандакоў (нар. года ў Наваполацку) — беларускі філолаг, літаратуразнавец, перакладчык, кандыдат філалагічных навук.

Біяграфічныя звесткі Скончыў ў 2002 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Замежныя мовы (французская і англійская)». У 2002—2005 гадах навучаўся ў аспірантуры Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Літаратура народаў краін замежжа».

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасці «Літаратура народаў краін замежжа» абараніў 22 снежня 2005 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Творчасць Эжэна Іанэска ў кантэксце ідэйна-мастацкіх пошукаў еўрапейскай літаратуры XX стагоддзя». Навуковы кіраўнік — Аляксандр Аляксандравіч Гугнін.

У 2012—2013 гадах праходзіў стажыроўку ва ўніверсітэце «Новая Сарбона» (Парыж, Францыя), у 2015 годзе — у Ягелонскім універсітэце (Кракаў, Польшча). У 2016—2017 гадах быў стыпендыятам Інстытута перадавых даследаванняў у Ліёне (Францыя).

З 2002 года працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. З’яўляўся выкладчыкам кафедры замежных моў, старэйшым выкладчыкам і дацэнтам кафедры сусветнай літаратуры і культуралогіі гісторыка-філалагічнага факультэта. Займаў пасаду адказнага сакратара прыёмнай камісіі ўніверсітэта. У 2015—2020 гадах займаў пасаду дэкана гісторыка-філалагічнага (пазней — гуманітарнага) факультэта гэтага ўніверсітэта. З верасня 2020 года па люты 2021 года зноў працаваў на пасадзе дацэнта кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2021 года выкладае ў французскіх ВНУ: Універсітэт Парыж III Новая Сарбона, Парыжскі політэхнічны інстытут і інш.

Грамадска-палітычная пазіцыя У жніўні 2020 года на фоне грамадска-палітычнага крызіса і пратэстаў супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў ў Беларусі ў знак пратэсту супраць дзеянняў уладаў сышоў з пасады дэкана гуманітарнага факультэта Полацкага ўніверсітэта, але застаўся працаваць ва ўніверсітэце на пасадзе дацэнтаДэкан гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзяніс Кандакоў сышоў з пасады ў знак пратэсту. 8 лютага 2021 года звольніўся з Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць Даследуе гісторыю французскай літаратуры Новага і Найноўшага часу, франкамоўную літаратуру Беларусі, славянскую літаратуру на французскай мове, метадалогію літаратуразнаўчых даследаванняў і інш. Асобныя навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням рэцэпцыі французскай культуры ў краінах Усходняй Еўропы, літаратурнай і педагагічнай дзейнасці езуітаў на беларускіх землях у канцы XVIII – пачатку ХІХ стагоддзя і інш.

Узнагароды і прэміі Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2015) Прэмія «Крыніца ведаў» - лепшы малады вучоны Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (2014)

Бібліяграфія

Манаграфічныя выданні Творчество Эжена Ионеско в контексте идейно-художественных исканий европейской литературы XX века / Д. А. Кондаков. - Новополоцк: ПГУ, 2008. - 187 с.

Выбраныя навуковыя артыкулы Вобраз Полацка ў французскай драматургіі XIX стагоддзя / Д. А. Кандакоў // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2008. ― № 1. ― С. 133―136. Творчасць Яна Баршчэўскага і французская гатычная проза: пастаноўка праблемы / Д. А. Кандакоў // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2010. ― № 1. ― С. 126―131. Франкофония ордена иезуитов в Беларуси XVIII―XIX веков / Д. А. Кондаков // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2011. ― № 10. ― С. 2―9. Вобраз саламандры ў еўрапейскіх літаратурах XVII ― першай паловы XIX стагоддзя і творах Яна Баршчэўскага / Д. А. Кандакоў // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2011. ― № 2. ― С. 2―8. События 1812―1814 годов в стихотворениях полоцких иезуитов: поэтика и политика / Д. А. Кондаков // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2012. ― № 10. ― С. 2―8. Панегирик полоцких иезуитов в честь П. Г. Лазарева и графа А. И. Ильинского: социально-культурный и политический контекст / Д. А. Кондаков // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2014. ― № 10. ― С. 2―7. Франкамоўная літаратура Беларусі XVIII стагоддзя: да вызначэння поля даследаванняў / Д. А. Кандакоў // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2015. ― № 10. ― С. 2―7.

Вучэбна-метадычныя выданні Эстетика: учеб.-метод. компл. / Д. А. Кондаков. - Новополоцк: ПГУ, 2007. - 162 с.

Спасылкі Біяграфія на сайце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Профіль аўтара на ELIBRARY.RU Профіль аўтара ў Google Scholar

Катэгорыя:Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта ПДУ Катэгорыя:Філолагі Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук Катэгорыя:Дэканы гісторыка-філалагічнага факультэта ПДУ Катэгорыя:Дэканы гуманітарнага факультэта ПДУ