Аўгу́стаў С. 86., таксама Аўгусто́ў () — горад на паўночным усходзе Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Аўгустоўскага павета Падляскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама ёсць сядзібай вясковай гміны Аўгустаў.

Стаіць на Аўгустоўскім канале, каля граніцы з Рэспублікай Беларусь.

Гісторыя Паселішча ўзнікла на дзяржаўных землях, што знаходзіліся ў трыманні Радзівілаў (Гарадзенскае і Кнышынскае староствы). У 1526 або 1527 годзе Ян Радзівіл заклаў карчму на рацэ Мета (Нета), на вялікім шляху з Гродна да Праўдзішак. У 1540 годзе каралева і вялікая княгіня Бона Сфорца заснавала фальварак, названы Зігмунтова ў гонар мужа (Жыгімонта I) і сына (Жыгімонта II Аўгуста).

Першы ўспамін пра Аўгустоў, мястэчка ў Падляскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага, датуецца 1555 годам. 17 мая 1557 года Жыгімонт II Аўгуст надаў Аўгустову Магдэбургскае права і дазволіў праводзіць 2 кірмашы штогод; пазней вялікі князь заснаваў у мястэчку праваслаўную царкву. У 1561 годзе горад атрымаў герб «у блакітным полі пад мітрай залатая манаграма S[igismundus] A[ugustus] і літары R[ex] P[oloniae]». У 1569 годзе паводле ўмоў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага. З 1570 года цэнтр Аўгустоўскага староства.

У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Прусіі, а з 1815 года — у Расійскай імперыі. З 1837 года цэнтр Аўгустоўскай губерні.

У 1915—1918 гадах падчас Першай сусветнай вайны Аўгустаў акупіраваны германскімі войскамі. 1 студзеня 1919 года паводле пастановы I з’езда КП(б) Беларусі горад увайшоў у склад БССР, дзе меў стаць цэнтрам павета («падраёна»)У якіх межах былі абвешчаны Беларуская Народная Рэспубліка і БССР? // . Але немцы не пакінулі Аўгустаў пасля паражэння Германіі ў вайне, у той жа час ствараліся літоўскія і польскія ўзброеныя фарміраванні, у наваколлях адбываліся ваенныя сутычкі. Пасля адыходу немцаў у ліпені 1919 года ў горад увайшлі польскія войскі. У 1919 i 1920 гадах адбываліся польска-літоўскія сутыкненні за кантроль над гэтай мясцовасцю. Пасля Польска-савецкай вайны (1919—1921) паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора горад увайшоў у склад Польшчы.

Цэнтр Аўгустоўскага павета Беластоцкага ваяводства міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З 1939 года ў Беларускай ССР. З 1940 года цэнтр Аўгустоўскага раёна Беластоцкай вобласці. У 1941—1944 гадах знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Аўгустоў Польшчы.

Насельніцтва 1967 год — 18,4 тыс. чал.Августов // 2008 год — 18,4 тыс. чал.

Славутасці Аўгустоўскі канал (1825—1839) Былая праваслаўная царква, цяпер касцёл Маці Божай Чанстахоўскай Забудова XIX — пачатку ХХ стагоддзяў Капліца-пахавальня Трушкоўскіх Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса і Св. Барталамея (1906—1911) Комплекс Яхт-клуба Могілкі каталіцкія Парк Рынак Сядзіба ген. Ігната Прандзінскага

Галерэя

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы Ганна Новік — беларуская паэтэса, удзельніца нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі на Вілейшчыне (1914—1997).«Рэгіянальная газета», № 12 (465), 12 сакавіка 2004

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Афіцыйная старонка