Нацыянальны парк архіпелага Ла-Мадале́на () — нацыянальны парк на поўначы аўтаномнага рэгіёна Сардзінія. Займае шэраг астравоў і навакольныя марскія прасторы вакол архіпелага Ла-Мадалена. Агульная плошча — 201,46 км².
Нацыянальны парк быў створаны ў 1994 г. па ініцыятыве жыхароў камуны Ла-Мадалена. Плошча сушы складае 5 100 га, марскіх прастораў у праліве Баніфача — 15 046 га. На тэрыторыі парка захоўваюцца адметныя ландшафты астравоў заходняга Міжземнамор'я, а таксама марское асяроддзе, населенае кітамі і іншымі марскімі сысунамі.
Спасылкі Афіцыйная старонка
Катэгорыя:Нацыянальныя паркі Італіі Катэгорыя:Геаграфія Сардзініі