Факультэт матэматыкі і тэхналогій праграмавання ГДУ імя Ф. Скарыны — адзін з факультэтаў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.

Гісторыя 1 кастрычніка 1930 года ў Гомелі быў адкрыты аграпедагагічны інстытут Наркамата асветы БССР з двухгадовым тэрмінам навучання. У склад інстытута ўваходзілі два аддзяленні:

фізіка-тэхнічнае (выпускнікі гэтага аддзялення выкладалі і матэматыку); хіміка-біялагічнае.

Першы набор склаў 100 чалавек, з якіх палова паступіла на фізіка-тэхнічнае аддзяленне. Асобы з сярэдняй адукацыяй прымаліся без уступных экзаменаў. Заняткі пачаліся 2 кастрычніка 1930 года. Інстытут размяшчаўся ў розных памяшканнях, фізіка-тэхнічнае аддзяленне знаходзілася ў памяшканні на вуліцы Ланге.

Першы выпуск адбыўся ў 1932 годзе, а ў 1933 годзе інстытут быў рэарганізаваны і створаны Гомельскі педагагічны інстытут з чатырохгадовым тэрмінам навучання, у складзе якога і ўтварыўся фізіка-матэматычны факультэт.

1 мая 1969 года Гомельскі дзяржаўны педагагічны інстытут быў ператвораны ў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт. На базе фізіка-матэматычнага факультэта педінстытута створаны фізічны і механіка-матэматычны факультэты.

У верасні 1977 года механіка-матэматычны факультэт быў перайменаваны ў матэматычны факультэтФАКУЛЬТЕТ МАТЕМАТИКИ И ТЕХНОЛОГИЙ ПРОГРАММИРОВАНИЯ.

Кафедры Кафедра матэматычных праблем кіравання і інфарматыкі Вылічальнай матэматыкі і праграмавання Кафедра алгебры і геаметрыі Матэматычнага аналізу і дыферэнцыяльных ураўненняў Фундаментальнай і прыкладной матэматыкі

Спецыяльнасці «Інфарматыка і тэхналогіі праграмавання». Кваліфікацыя: Інжынер-сістэмны праграміст. «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій». Кваліфікацыя: Інжынер-праграміст. «Эканамічная кібернетыка (матэматычныя метады і камп’ютарнае мадэляванне ў эканоміцы)». Кваліфікацыя: Матэматык-эканаміст. «Прыкладная матэматыка (навукова-вытворчая дзейнасць)». Кваліфікацыя: Матэматык-праграміст. «Прыкладная матэматыка (навукова-педагагічная дзейнасць)». Кваліфікацыя: Матэматык-праграміст. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі. «Матэматыка (навукова-педагагічная дзейнасць)». Кваліфікацыя: Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі.

На факультэце вядзецца падрыхтоўка аспірантаў па наступных спецыяльнасцях:

Рэчаісны, камплексны і функцыянальны аналіз Матэматычная логіка, алгебра і тэорыя лікаў Матэматычнае мадэляванне, лікавыя метады і комплексы праграм Вылічальныя машыны, комплексы і камп’ютарныя сеткі.

Дэканы

Я. С. Аляхновіч (1930—1934) А. А. Штэрн (1934—1936) В. Д. Глатэнка (1936—1956) С. П. Нікіцін (1957) В. Д. Глатэнка (1958—1963) Мікалай Аляксандравіч Ялецкі (1963—1970) Анісім Антонавіч Юшчанка (1970—1973) Леў Якаўлевіч Палякаў (1973—1975) Уладзімір Фёдаравіч Філіпцоў (1975—1987) Міхаіл Васільевіч Селькін (1987—1990) Уладзімір Васілевіч Арлоў (1990—2004) Сяргей Пятровіч Жогаль (з 2004)

Матэматыкі і тэхналогій праграмавання ГДУ імя Ф. Скарыны ГДУ імя Ф. Скарыны Катэгорыя:З’явіліся ў 1969 годзе Катэгорыя:1969 год у Гомелі