5—6 студзеня 2021 года тысячы прыхільнікаў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа сабраліся ў Вашынгтоне, каб адхіліць вынікі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і падтрымаць патрабаванне Трампа да віцэ-прэзідэнта Майка Пенса і Кангрэсу адхіліць перамогу абранага прэзідэнта Джо Байдэна. У гэты час Кангрэс праводзіў падлік галасоў Калегіі выбаршчыкаў, і дэбатуючы з нагоды таго, што Тэд Круз і Пол Госар запярэчылі супраць вынікаў падліку па Арызоне. Некаторыя будынкі ў комплексе Капітолія ЗША былі эвакуіраваны, і пратэстоўцы прарваліся праз сістэму бяспекі ў галоўны аб’ект, уключаючы Нацыянальную скульптурную залу, але пазней іх выгналі. Мэр Вашынгтона Мюрыэл Баўзэр абвясціў каменданцкі час ў амерыканскай сталіцы, а Кангрэс зацвердзіў Джо Байдэна абраным прэзідэнтам ЗША. Дональд Трамп паабяцаў не перашкаджаць змене ўлады.
Перадгісторыя 3 лістапада 2020 года ў ЗША прайшлі прэзідэнцкія выбары. Галоўнымі кандыдатамі сталі дзейны прэзідэнт краіны Дональд Трамп ад партыі рэспубліканцаў і Джо Байдэн ад дэмакратаў. У прэзідэнцкай гонцы ўзялі ўдзел яшчэ сем чалавек, як ад іншых партый, так і незалежныя. Паводле звестак на 4 лістапада, за ноч падліку галасоў лідарам стаў Джо БайдэнБайден побил рекорд по числу полученных на выборах голосов // Известия, 5 ноября 2020. Ён набраў найбольшую колькасць галасоў за ўсю гісторыю прэзідэнцкіх выбараў у ЗША.
Аднак выбары суправаджаліся складанай палітычнай і інфармацыйнай сітуацыяй. Спачатку перад прэзідэнцкай гонкай па краіне пракацілася хваля пратэстаў і беспарадкаў, выкліканыя інцыдэнтам з забойствам Джорджа Флойда. На саміх выбарах адзначаўся высокі ўзровень парушэнняў і фактаў альбо спробаў фальсіфікацый. Усё гэта суправаджалася выдаленнямі пастоў Трампа ў ТвітэрыЛишние нули Байдена и мертвые души Мичигана. Почему у Трампа заявляют о фальсификации выборов президента США // Страна.ua, 5 ноября 2020 і заявамі асноўных кандыдатаў аб сваёй перамозе да поўнага падліку галасоўТрамп заявил о победе на выборах по «законным» голосам // РИА Новости, 8 ноября 2020. Больш за тое, рэспубліканцы не прызналі паразы і запатрабавалі пералік галасоўТрамп отказывается признавать поражение на выборах // Росбалт, 8 ноября 2020.
Ход падзей 5 студзеня прыхільнікі Трампа, перад запланаваным на наступны дзень мітынгам, пачалі збірацца ў Вашынгтоне. Вечарам таго дня і ў наступную раніцу было арыштавана не менш за дзесяць чалавек.
Раніцай 6 студзеня тысячы пратэстоўцаў атачылі манумент Вашынгтона, каб правесці так званы «Марш за выратаванне Амерыкі» (), на які сабралася некалькі тысяч чалавекПротесты в США. Главное // Коммерсантъ, 7 января 2021. Некалькі чалавек выступілі з прамовамі на The Ellipse, у тым ліку саветнік Трампа Рудзі Джуліяні і сам Трамп. Джуліяні звярнуўся да натоўпу, паўтараючы версію падзей, што машыны для галасавання, выкарыстаныя на выбарах, былі «ўзламанымі». Трамп выступіў за шкляной перагародкай, раскрытыкаваўшы СМІ і заклікаўшы Пенса адмяніць вынікі выбараў (хоць гэта не ўваходзіць у яго канстытуцыйныя паўнамоцтвы). Хутка сам Пенс апублікаваў ліст у Кангрэс, у якім сказаў, што не будзе выступаць супраць перамогі Байдэна.
У той жа дзень, прыкладна ў 14:15, пратэстоўцы пачалі спробы штурму будынка ў комплексе Капітолія ЗША. Некаторыя будынкі ў комплексе былі эвакуіраваны, і пратэстоўцы прарваліся праз сістэму бяспекі, пракраўшыся ў асноўную частку Капітолія. Пазней усе будынкі ў комплексе былі заблакаваны, уваход і выхад з іх забаронены. Людзей у будынку папрасілі перайсці ў офісы і замкнуць дзверы і вокны; тым, хто звонку, параілі «шукаць сховішча».
У 17:00 у будынак Капітолія прыбыў спецназ ФБР. Членам Кангрэса ў палаце было загадана надзець процівагазы, бо праваахоўныя органы пачалі выкарыстоўваць слёзатачывы газ. ABC News паведаміла, што ўнутры былі чутны стрэлы і што ля ўваходных дзвярэй Палаты паўстала ўзброенае супрацьстаянне. Пазней залу сената ачысцілі ад пратэстоўцаў, а паліцыя адціснула пратэстуючых з прыступак Капітолія. Пасля штурму затрыманы больш за 50 чалавек і яшчэ чацвёра былі забіты. Паводле інфармацыі CNN, адна выбуховая прылада была знойдзена ў будынку Нацыянальнага камітэта Рэспубліканскай партыі, а адна — у комплексе будынкаў Капітолія. Паводле звестак крыніцы тэлеканала, абедзве бомбы былі ўзарваны супрацоўнікамі спецслужбаў.
Як паведамлялася пазней, у Вашынгтон выслалі 3000 байцоў Нацыянальнай гвардыі, а ў сталіцы быў уведзены каменданцкі час. Сам Трамп, даведаўшыся пра дадзеныя падзеі, заклікаў сваіх прыхільнікаў змагацца выключна мірнымі метадамі. Адначасова Сенат і Палата прадстаўнікоў ЗША аднавілі дэбаты па выніках прэзідэнцкіх выбараў. Неўзабаве Кангрэс зацвердзіў прэзідэнтам ЗША Джо Байдэна, што канчаткова закрывала канстытуцыйныя магчымасці аспрэчыць вынікі выбараў. На гэтым фоне кіраўнік апарата першай лэдзі ЗША і былы прэс-сакратар Белага дома Стэфані Грышэм падала ў адстаўку. Таксама прашэнне аб звальненні падалі намеснік прэс-сакратара Белага дома Сара Мэцьюс і сакратар па пратакольных пытаннях Рыкі Нісета.
Вынікі Уначы з 6 на 7 студзеня Кангрэс зацвердзіў Джо Байдэна абраным прэзідэнтам ЗША.
7 студзеня многія палітыкі, у тым ліку рэспубліканцы, выступілі з жорсткай крытыкай Дональда Трампа. Абраны прэзідэнт ЗША Джо Байдэн назваў падзеі, якія адбыліся ў Вашыгтоне, мяцяжомnews.tut.by .
У той жа дзень буйныя сацсеткі Twitter, Instagram і Facebook часова заблакавалі акаўнты дзеючага прэзідэнта Трампа.
45-ы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у новым відэазвароце асудзіў гвалт падчас пратэстаў яго прыхільнікаў на Капітоліі і штурм будынка Кангрэса. У звароце ён паабяцаў, што тыя, хто парушыў закон падчас мітынгу, «заплацяць» за гэта. Ён таксама заявіў, што пратэстоўцы, якія ўжылі гвалт, «не з’яўляюцца прадстаўнікамі ЗША». Са слоў Трампа, краіна прайшла праз цяжкія выбары, таму эмоцыі кіпяць — але цяпер «азарт павінен улегчыся, а спакой — аднавіцца». Ён запэўніў, што факусуецца на спакойнай перадачы ўлады абранаму прэзідэнту Джо Байдэнуnn.by.
Падзеі ў Вашынгтоне адбіліся на рэпутацыі ЗША. Галоўным чынам гэта было выклікана пераследам удзельнікаў штурму з боку ФБР і блакаваннем акаўнтаў Трампа ў сацсеткахСмерть и ненависть в Капитолии. Шэраг СМІ апісвалі падзеі як рэпрэсіі і парушэнне свабоды словаСторонники Трампа, штурмовавшие Конгресс, подвергаются репрессиям.
13 студзеня Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША большасцю галасоў падтрымала ініцыятыву імпічмента прэзідэнта дзяржавы Дональда Трампа.
Міжнародная рэакцыя Дзяржаўныя прадстаўнікі : у другой палове дня 6 студзеня прэм’ер-міністр Джасцін Трудо адзначыў, што яго краіна назірае за сітуацыяй «хвіліна за хвілінай». : спікер парламента Мустафа Сентоп заявіў аб тым, што Анкара з непакоем сочыць за падзеямі ў ЗША і заклікае бакі да спакою, спадзяваючыся на вырашэнне праблемы ў рамках закона і дэмакратыі . : прэм’ер-міністр Барыс Джонсан назваў падзеі «ганебнымі», заявіўшы, што «Злучаныя Штаты выступаюць за дэмакратыю ва ўсім свеце, і цяпер жыццёва важна, каб адбылася мірная і спарадкаваная перадача ўлады». : афіцыйная прадстаўніца МЗС Марыя Захарава пазначыла падзеі ў Вашынгтоне ўнутранай справай ЗША і пажадала амерыканскаму народу «з годнасцю перажыць драматычны момант уласнай гісторыі»Захарова пожелала США с достоинством пережить драматический момент истории // ТАСС, 7 января 2021. : прэзідэнт Уладзімір Зяленскі рашуча асудзіў атаку на Капітолій. Пры гэтым ён падтрымаў рашэнне аб зацвярджэнні вынікаў прэзідэнцкіх выбараў на карысць кандыдата ад дэмакратаў Д. БайдэнаУкраина осудила беспорядки в Вашингтоне и считает их "беспрецедентным насилием" // ТАСС, 7 января 2021. : кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка назваў штурм Капітолія падзеяй, пра якую «ніхто не мог і падумаць», падкрэсліўшы, што ў гэтай сувязі ў Беларусі, дзе са жніўня 2020 года таксама ідуць пратэстныя акцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў, «трэба сабрацца, трэба супакоіцца»Лукашенко назвал штурм Капитолия в Вашингтоне событием, о котором "никто не мог подумать" // ТАСС, 7 января 2021. : прэзідэнт Франк-Вальтэр Штайнмаер назваў падзеі ў Вашынгтоне і штурм Капітолія нападам на дэмакратыю і вынікам «хлусні на высокім узроўні». У сваю чаргу, канцлер краіны Ангела Меркель заявіла, што яе абурылі падзеі ў ЗША. : прэм’ер-міністр Біньямін Нетаньяху асудзіў падзеі ў Вашынгтоне і заявіў, што ў рэшце рэшт «амерыканская дэмакратыя пераможа». : афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін заявіла, што спадзяецца на хутчэйшае аднаўленне стабільнасці і бяспекі ў ЗША. : прэзідэнт Хасан Рухані ўсклаў усю віну за падзеі на Дональда Трампа. Як заявіў іранскі лідар, «тое, што мы назіралі ў ЗША, паказала, наколькі заходняя дэмакратыя далікатная, яе падмурак слабы».
Міжнародныя арганізацыі : пазіцыю генеральнага сакратара Антоніу Гутэрыша прадставіў яго афіцыйны прадстаўнік Стэфан Дзюжарык, які адзначыў, што ў такіх абставінах важна, каб палітычныя лідары выказалі сваім прыхільнікам неабходнасць устрымлівацца ад гвалту, паважаць дэмакратычныя працэсы і вяршэнства закона. : генеральны сакратар альянса Енс Столтэнберг назваў пратэсты ў Капітоліі ЗША «шокам» і заявіў, што «вынікі гэтых дэмакратычных выбараў павінны быць паважаныя». Еўрапейскі Саюз: кіраўнік дыпламатыі Еўрасаюза Жазэп Барэль напісаў, што ў вачах усяго свету амерыканская дэмакратыя з-за пратэстаў знаходзіцца пад пагрозай.
Меркаваны замежны фактар Каментуючы штурм Капітолія, саветнік былога прэзідэнта Барака Абамы Бэн Родс заявіў, што Расія ў нейкай меры датычная да вашынгтонскіх падзей. Гэта меркаванне падтрымалі іншыя актывісты-дэмакраты. Абвінавачванні расійскага ўрада ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы ЗША з рознай перыядычнасцю адбываліся з часоў прэзідэнцкіх выбараў 2016 года, калі спецслужбы гэтай краіны былі западозраныя ў падмене галасоў, што меркавана дапамагло перамагчы ТрампуДемократы в США нашли "крайнего" в организации протестов. Это Москва // Правда.ру, 7 января 2021. У 2020 годзе амерыканскія дзяржаўныя і палітычныя дзеячы абвінавачвалі Расію і Зімбабвэ ў датычнасці да акцый і беспарадкаў, арганізаваных BLM. Прыхільнікі версіі расійскага ўмяшання аргументуюць свой пункт гледжання тым, што пры Трампе ЗША былі значна больш сканцэнтраваныя на супрацьстаянні з Кітаем, у той час як Байдэн жадаў зрабіць акцэнт на ўзмацненні барацьбы з МасквойПолитолог объяснил, чем Байден лучше и хуже Трампа // Московский комсомолец, 6 ноября 2020.
Гл. таксама Пратэсты ў ЗША (2020)
Зноскі
Катэгорыя:Прэзідэнцкія выбары ў ЗША (2020) Катэгорыя:Пратэсты 2021 года Катэгорыя:2021 год у ЗША Катэгорыя:2021 год у палітыцы Катэгорыя:Канфлікты 2021 года Катэгорыя:Студзень 2021 года Катэгорыя:Палітычныя рознагалоссі ў ЗША Катэгорыя:Акцыі пратэсту ў ЗША Катэгорыя:Першае прэзідэнцтва Дональда Трампа