Тэхналагічны каледж Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Гродна. Філіял Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Гісторыя Заснаваны ў 1966 годзе як Гродзенскі хіміка-тэхналагічны тэхнікум. У 2004 годзе ператвораны ў Тэхналагічны каледж Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У каледжы ажыццяўляецца падрыхтоўка па праграмах сярэдняй спецыяльнай адукацыі з атрыманнем рабочых прафесій і па праграмах, інтэграваных з праграмамі вышэйшай адукацыі.

Структура У каледжы працуюць тры аддзяленні: электрамеханічнае, хіміка-тэхналагічнае і аддзяленне аўтаматызацыі і вылічальнай тэхнікі.

Спецыяльнасці У 1996/97 навучальным годзе тэхнікум вёў падрыхтоўку па спецыяльнасцях: электратэхніка; тэхналогія, абсталяванне і аўтаматызацыя машынабудавання; машыны і апараты хімічнай вытворчасці і прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў; хімічная тэхналогія неарганічных матэрыялаў; аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў; ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў. На камерцыйнай аснове вялося навучанне па спецыяльнасцях «бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» і «эканоміка і кіраванне прадпрыемствам».

Сучасныя спецыяльнасці Водазабеспячэнне, водаадвядзенне і ахова водных рэсурсаў Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна Тэхналогія дрэваапрацоўчых вытворчасцей Машыны і апараты хімічных вытворчасцей і прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў Хімічная тэхналогія неарганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў Мантаж і эксплуатацыя электраабсталявання Тэхналогія машынабудавання Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей Электронныя вылічальныя сродкі

Дырэктары Андрэй Іванавіч Буць

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы Катэгорыя:Каледжы Беларусі Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Гродна Катэгорыя:Вуліца Максіма Горкага (Гродна) Катэгорыя:Тэхнічныя навучальныя ўстановы Катэгорыя:1966 год у Гродне