«Сож» — гасцініца ў Гомелі, размешчаная ў цэнтры горада на скрыжаванні вуліц Савецкай (№ 14) і Сялянскай (№ 16). Пабудавана ў 1960 годзе па праекце архітэктара В. Бурлака. Разлічана на 291 месца. На 1-м паверсе размяшчаліся рэстаран «Сож», цырульня, майстэрня па рамонце і пашыве адзення, бюро падарожжаў і экскурсій «Інтурыст».

Рэстаран «Сож» адкрыты ў 1956 годзе. Гандлёвая плошча складае 295 м². Мае 2 залы, у т.л. банкетная. Адначасова можа абслужыць 142 чал. У асартыменце меліся фірменныя стравы, увечары іграў вакальна-інструментальны ансамбль.

Архітэктура 4-павярховы Г-падобны ў плане будынак, архітэктурнае рашэнне якога арганічна ўпісваецца ў забудову вуліц, якая склалася гістарычна.

Літаратура

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Гомеля Катэгорыя:Савецкая вуліца (Гомель) Катэгорыя:Сялянская вуліца (Гомель) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Валянціны Бурлака Катэгорыя:1960 год у Гомелі Катэгорыя:Гасцініцы Беларусі