Харкаўскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Рыгора Скаварады () — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, размешчаная ў Харкаве.
Гісторыя Вучэльня вядзе сваю гісторыю з 1804 года, калі на падставе ўказа імператара Аляксандра I быў заснаваны педагагічны інстытут. У 1917 годзе педагагічны інстытут быў аб’яднаны з Інстытутам высакародных дзяўчат. Рэформа адукацыі, якая была праведзена ў 1860-х гадах, арганізацыйна змяніла структуру інстытута, трансфармаваўшы яго ў Вышэйшыя педагагічныя курсы, якія праіснавалі да 1920-х гадоў. У 1945 годзе Харкаўскаму дзяржаўнаму педагагічнаму інстытуту прысвоена імя Рыгора Савіча Скаварады. У 1994 годзе згодна з пастановай Кабінета міністраў Украіны ён быў ператвораны ў Харкаўскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Г. С. Скаварады. У 2004 годзе ўніверсітэту прысвоены статус нацыянальнага.
Структура Гістарычны факультэт Прыродазнаўчы факультэт Украінскі моўна-літаратурны факультэт імя Р. Ф. Квіткі-Аснаўяненкі Факультэт дашкольнай адукацыі Факультэт замежнай філалогіі Факультэт мастацтваў Факультэт пачатковага навучання Факультэт псіхалогіі і сацыялогіі Факультэт фізічнага выхавання і спорту Фізіка-матэматычны факультэт Юрыдычны факультэт Інстытут інфарматызацыі адукацыі Інстытут павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў і менеджменту адукацыі
Спасылкі Афіцыйная старонка ўніверсітэта
Катэгорыя:Універсітэты Украіны Катэгорыя:Харкаў Катэгорыя:Універсітэты Харкава Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Харкава Катэгорыя:1804 год ва Украіне