Алімпійская вуліца (, ) — вуліца ў Наваполацку.

Апісанне Размешчана ў 6-м мікрараёне горада і цягнецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад ад вуліцы Маладзёжнай да вуліцы Камсамольскай. Працягласць вуліцы складае каля 800 метраў, шырыня — па адной паласе ў кожны бок. Узнікла ў пачатку 1980-х гадоў у выніку актыўнага жылёвага будаўніцтва. Забудова тыповая, пераважна панэльная, у 9-12 паверхаў. Рэгулярны рух грамадскага транспарту па вуліцы адсутнічае. З паўднёвага ўсходу да вуліцы прымыкае Вымяральніцкі лесапарк ().

Сацыяльныя аб’екты інтэрнаты заводу «Вымяральнік» яслі-сад № 28 гандлёвыя аб’екты

Гл. таксама Спіс вуліц Наваполацка

Катэгорыя:Вуліцы Наваполацка