Солтэйр — прамысловы пасёлак у Заходнім Ёркшыры, помнік прамысловай рэвалюцыі ў Англіі і аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Пасёлак быў заснаваны ў 1853 г. сэрам Цітам Солтам. Планіроўка пасёлка засталася непарушанай і сёння можна прагуляцца менавіта па тых жа вуліцах і ўбачыць менавіта такія дамы, якія акружалі рабочых у той час. Фабрыкі і грамадскія будынкі Солтэйра, так жа як і звычайная забудова, адрозніваюцца гарманічнай архітэктурай, што напамінае пра такія з’явы як віктарыянскі філантрапічны патэрналізм і рух «горад-сад». Для рабочых былі створаны пральня, лазні, бібліятэка, чытальная і канцэртная залы, більярдная, навуковая лабараторыя, гімназія, багадзельня.

Сёння Солтэйр — адзін з пунктаў Еўрапейскага маршрута індустрыяльнай спадчыны.

Літаратура Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.

Катэгорыя:Сусветная спадчына паводле алфавіта Катэгорыя:Населеныя пункты Англіі Катэгорыя:Заходні Ёркшыр