Масавае забойства ў царкве Марыям Цыён — масавае забойства, здзейсненае 15 снежня 2020 года ў Эфіопіі падчас вайны ў Тыграі. Згодна з Europe External Programme with Africa (EEPA), вернікі, будучы ў царкве Маці Божай Марыі Сіёнскай (царква Марыям Цыён) у Аксуме, былі гвалтоўна выгнаны з храма і расстраляны эрытрэйскімі вайскоўцамі на плошчы перад будынкам. Перад забойствамі адбыўся канфлікт паміж грамадзянскімі і ваеннымі, так як людзі ў царкве меркавалі, што салдаты, якія размясціліся на суседняй плошчы, хацелі забраць Каўчэг Запавету — хрысціянскую рэліквію, якая, згодна са сцвярджэннем Эфіопскай праваслаўнай царквы, захоўваецца менавіта ў Марыям Цыён. Вернікі, не правільна зразумеўшы дзеянні ваеннаслужачых, паспрабавалі аказаць ім супраціў, на што апошнія адказалі агнём, а затым і мэтанакіраванай расправай.

Па падліках Human Rights Watch, загінула 345 чалавек. У Amnesty International назвалі лічбу ў 400, а ў Associated Press — 800 чалавек. Трэба дадаць, што тут улічаны не толькі пацярпелыя ў царкве, але і ва ўсім Аксуме за лістапад—снежань таго ж года.

Паколькі 11 студзеня 2021 года ўведзена забарона на ўезд журналістаў у рэгіён Тыграй, навіны аб гэтых падзеях упершыню з’явіліся праз больш чым два тыдні.

У адказ на бойню ў царкве Маці Божай Сіёна, прадстаўнік МЗС Польшчы заявіў: «Мы рашуча асуджаем вінаватых у гэтым варварскім злачынстве, здзейсненым у месцы адпраўлення культу. Мы чакаем, што эфіопскія ўлады неадкладна зробяць усё магчымае, каб высветліць яго абставіны і пакараць вінаватых». Польшча таксама заклікала бакі канфлікту ўстрымлівацца ад гвалту і паважаць правы чалавека, забяспечваць бяспеку грамадзянскага насельніцтва і належным чынам абараняць месца адпраўлення культу і свабоду рэлігіі.

Катэгорыя:Снежань 2020 года Катэгорыя:Падзеі 15 снежня Катэгорыя:Масавыя забойствы падчас Тыграйскага канфлікту Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2020 годзе Катэгорыя:2020 год у Эфіопіі