Вуліца Калініна (, ) — вуліца ў Наваполацку, названая ў гонар савецкага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Міхаіла Калініна.
Апісанне Размешчана паміж 3-м мікрараёнам, з аднаго боку, і 4-м і 5-м мікрараёнамі горада, з іншага. Цягнецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад ад кальцавой развязкі на скрыжаванні з рэспубліканскай аўтадарогай Віцебск — Наваполацк — Грыгораўшчына (граніца Латвіі) да вуліцы Камсамольскай, пасля якой пераходзіць у мясцовую аўтадарогу, якая спалучае Наваполацк з заводам «Палімір» і рэспубліканскай аўтадарогай Полацк — Мёры — Браслаў. Працягласць вуліцы складае больш за 2,5 км. Забудова тыповая, пераважна панэльная, у 5-9 паверхаў.
Транспарт Вуліцу перасякае большая частка гарадскіх аўтобусных і трамвайных маршрутаў. Непасрэдна па самой вуліцы пралягаюць гарадскія аўтобусныя маршруты № 6, 6а, 10, 10а, 11, 13, 14, 21. На перасячэнні з вуліцамі Паркавай і Якуба Коласа каля маста праз Заходнюю Дзвіну арганізавана кругавая развязка, а на перасячэнні з вуліцамі Блахіна і Камсамольскай — шматузроўневая развязка з пуцепровадам праз гэтыя вуліцы і трамвайныя рэйкі.
Сацыяльныя аб’екты бібліятэка імя У. Маякоўскага аддзяленне паштовай сувязі № 7 медыка-рэабілітацыйная экспертная камісія архітэктурна-вытворчае бюро цэнтр прадпрымальніцтва і нерухомасці стаматалогія магазіны аўтасэрвіс АЗС
Гл. таксама Спіс вуліц Наваполацка
Катэгорыя:Вуліцы Наваполацка