Свята-Афанасьеўская капліца — капліца-царква на месцы гібелі Афанасія Філіповіча. Збудавана ў 1909 годзе«Гродненскія епархіяльныя ведамасці» 1909 г. № 19-20. — с.182 ў вёсцы Аркадыя Брэсцкага павета (пазней увайшла ў склад горада Брэста). Размешчана ў мікрараёне Гершоны па вуліцы Свята-Афанасьеўскай 39 у Брэсце.
У 1960-я гады падчас антырэлігійнай кампаніі была зачынена. Працягнула дзейнасць у 1988 годзе, калі было здзейснена першае за доўгі час набажэнства, якое сабрала шмат людзей.https://natatnik.by/chasovnia-brest/
У 1995 годзе перабудавана, значна павялічана ў памерах.
У 1993 годзе храм наведаў кіраўнік Польскай Праваслаўнай царквы Мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы Васілій (Дарашкевіч).
У ліпені 1995 годзе капліцу наведаў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій II.
Пазней побач быў збудаваны мужчынскі Свята-Афанасьеўскі манастыр, да якога яна зараз адносіцца.
Галерэя
Крыніцы
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Брэста Катэгорыя:1909 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1909 годзе Катэгорыя:Аркадыя (Брэст) Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі