Слабадская вуліца (, ) — вуліца ў паўночна-заходняй частцы Наваполацка.

Апісанне Размешчана ў паўночна-заходняй частцы горада (1-ы мікрараён) і цягнецца з паўднёвага ўсходу на паўночны захад ад вуліцы Ктатарава да вуліцы Маладзёжнай, пасля якой пераходзіць у мясцовую аўтадарогу, якая спалучае горад з прамзонай завода БВК. Працягласць вуліцы складае 1,5 км. На вуліцы налічваецца не больш за тузін шматкватэрных жылых дамоў у 9 паверхаў, якія размешчаны па цотным боку вуліцы.

Гл. таксама Спіс вуліц Наваполацка

Катэгорыя:Вуліцы Наваполацка