Вуліца Нахімава (, ) — невялікая вуліца ў паўночна-заходняй частцы Наваполацка, названая ў гонар рускага военачальніка адмірала Паўла Нахімава.

Апісанне Размешчана ў паўночна-заходняй частцы горада (раён аўтавакзала, паміж крамамі «Марцін» і «Дзіоніс»). Працягласць вуліцы складае каля 150 метраў. На вуліцы знаходзіцца некалькі жылых будынкаў сядзібнага тыпу. Рэгулярны рух грамадскага транспарту па вуліцы не ажыццяўляецца.

Гл. таксама Спіс вуліц Наваполацка

Катэгорыя:Вуліцы Наваполацка