Не́дайскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Недайка.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 27 кастрычніка 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Буда-Кашалёўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад новаўтворанага Марозавіцкага сельсавета перададзены пасёлкі Беразоўка і МігайУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об образовании Морозовичского сельского Совета в составе Буда-Кошелевского района, Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 26 чэрвеня 1969 года скасаваны пасёлкі Новая Сямёнаўка і ЯнаўкаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Недайскага сельсавета 18 населеных пунктаў. 1 кастрычніка 1976 года скасаваны пасёлак УсходРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 кастрычніка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 36 (1518).. 17 мая 1979 года ў склад сельсавета з Глазаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёска Старая Буда, пасёлкі Баец, Даліна, Зеляноўка і Лявады), наўзамен у склад Глазаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Іванаўка, Жытанежжа, пасёлкі Дзікава і Клянок)Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 мая 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 16 (1606).. 17 снежня 1986 года скасаваны пасёлак ЗеляноўкаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).. 5 жніўня 1996 года цэнтр сельсавет перанесены ў вёску Старая Буда, сельсавет перайменаваны ў Старабудскі.
У склад Недайскага сельсавета ўваходзілі: да 1930 года — пасёлак Доўгія, да 1936 года — пасёлкі Новая Недайка і Пакроўск, да 1955 года — пасёлак Новыя Рэйкі, да 1969 года — пасёлкі Новая Сямёнаўка, Янаўка.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1996 годзе