Аперацыя «Папай» () — аперацыя па выкарыстанні кліматычнай зброі арміяй ЗША падчас вайны ў В’етнаме (1965—1973). Назва аперацыі была дадзена па імі мультыплікацыйнага персанажа марака Папая.
Пачалася 20 сакавіка 1967 года, завяршылася 5 ліпеня 1972 года. Праводзілася падчас сезону дажджоў з сакавіка па лістапад. Сутнасць аперацыі заключалася ў актыўным уздзеянні на аблокі: з самалётаў (транспартныя самалёты C-130 і знішчальнікі F-4C) у дажджавых аблоках рассейваўся ёдыд срэбра, што прыводзіла да багатых ападкаў. У выніку колькасць ападкаў павялічылася ў тры разы вышэй за норму. Гэта прывяло да затаплення палёў з рысам і іншых пасеваў культурных раслін, а таксама была размыта сцежка Ха Шы Міна, па якой паўднёвав’етнамскія партызаны забяспечваліся зброяй і рыштункам. За перыяд вайны было выдаткавана 12 млн фунтаў (5,443×109 г 5,4 тысячы тоны) ёдзістага срэбра.
Аперацыя «Папай» была эксперыментальнай праграмай, распрацаванай Дзяржаўным дэпартаментам ЗША і Міністэрствам абароны ЗША. Усёй тэхнічнай прапрацоўкай аперацыі загадваў доктар Дональд ХорнігУмер Дональд Хорниг, физик, создававший атомную бомбу , упаўнаважаны саветнік пры прэзідэнце ЗША па навуцы і тэхналогіях.
На працягу кастрычніка 1966 года было праведзена выпрабаванне тэхналогій, якія меркаваліся да ўжывання ў аперацыі «Папай» на ўсходзе Лаоса на плато Булавен у дэльце ракі Конг. Урад Лаоса не быў праінфармаваны аб правядзенні аперацыі, яе метадах і мэтах.
Адлюстраванне ў кіно «Кветкі «Тхіенлі»» — паўночнав’етнамскі фільм 1973 года.
Гл. таксама Актыўнае ўздзеянне на гідраметэаралагічныя працэсы Метэатрон
Спасылкі Transcript of the US Senate Hearing on Weather Modification of March 20, 1974 Operation Motorpool Gallery Dr. Edwin X Berry's 1969 trip to Philippines for Operation Popeye
Катэгорыя:Кліматычная зброя Катэгорыя:Бітвы і аперацыі В’етнамскай вайны Катэгорыя:Паветраныя аперацыі В’етнамскай вайны