ABBA — шведскі музычны квартэт, які названы па першых літарах імёнаў выканаўцаў (Agnetha, Björn, Benny, Anni-Frid). Створаны ў 1972. З’яўляецца адным з найбольш паспяховых калектываў за ўсю гісторыю папулярнай музыкі. Самая вядомая група, створаная ў Скандынавіі. Квартэт займаў першыя месцы ў сусветных чартах з сярэдзіны 1970-х да пачатку 1980-х гадоў. Яны засталіся ў плэй-лістах радыёстанцый, і іх альбомы працягваюць прадавацца па сённяшні дзень. Запісы групы па ўсім свеце былі прададзеныя тыражом больш за 350 мільёнаў.
Яны былі першымі прадстаўнікамі кантынентальнай Еўропы, хто заваяваў першыя месцы ў чартах ўсіх вядучых англамоўных краін (ЗША, Вялікабрытанія, Канада, Ірландыя, Аўстралія і Новая Зеландыя).
Група ABBA ўключана ў Залу славы рок-н-ролу 15 сакавіка 2010 года.
Салісты
Агнэта Фэльтскуг () Б’ёрн Крысціян Ульвэус () Бэні Андэрсан () Анні-Фрыд Люнгстад ()
Дыскаграфія
— Ring Ring — Waterloo — ABBA — Greatest Hits (зборная пласцінка) — Arrival — The Album — Greatest Hits Vol. 2 (зборнік) — Voulez-Vous — Gracias Por La Música (зборнік на іспанскай мове) — Super Trouper — The Visitors (гэта быў першы ў свеце камерцыйны Audio CD) — The Singles: The First Ten Years (зборная пласцінка на двух дысках) — ABBA Live (канцертны альбом) — ABBA Gold: Greatest Hits (зборнік) — ABBA Oro: Grandes Éxitos (зборнік на іспанскай мове) — More ABBA Gold: More ABBA Hits (зборны кампакт-дыск) — Mas Oro — Mas Exitos (зборнік на іспанскай мове) — Thank You for the Music (кніжка-каробка з 4 кампакт-дыскаў) — Singles Collection 1972—1982 (каробка з 27 кампакт-сінглаў) — Oro/Grandes Exitos (зборнік на іспанскай мове) — The Definitive Collection (зборнік на 2 кампакт-дысках) — The Complete Studio Recordings (каробка з 9 кампакт-дыскаў і 2 відэадыскаў) — The Albums (каробка з 9 кампакт-дыскаў: 8 студыйных альбомаў з арыгінальным трэк-лістом + 1 дыск з бонусамі) — Voyage
Катэгорыя:Пераможцы конкурсу песні Еўрабачанне
Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1972 годзе Катэгорыя:Поп-гурты Швецыі Катэгорыя:Выканаўцы Atlantic Records Катэгорыя:Выканаўцы Epic Records