Захар Аляксандравіч Раго́він ( — ) — вучоны ў галіне арганічнай хіміі, доктар хімічных навук, прафесар, Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР (1965).
Біяграфія Нарадзіўся ў Магілёве. У 1907 годзе разам з бацькамі пераехаў у Маскву. Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча ў 1928 годзе па спецыяльнасці інжынер-хімік. Працаваў у навуковым супрацоўнікам у Хімічным інстытуце імя Л. Я. Карпава. У 1930—1932 гадах праходзіў навучанне ў аспірантуры пры Ваенна-хімічнай акадэміі і з 1931 года займаў пасаду намесніка дырэктара па навуковай рабоце Навукова-даследчага інстытута штучнага валакна. З 1931 года выкладаў у Маскоўскім вышэйшым тэхнічным вучылішчы, з 1939 года — прафесар і загадчык кафедры тэхналогіі штучнага валакна Маскоўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута, у 1940 годзе — дэкан тэхналагічнага факультэта. У 1941—1945 гадах З. А. Раговін — упаўнаважаны па хіміі Дзяржаўнага камітэта абароны СССР. З 1946 года працаваў у Маскоўскім тэкстыльным інстытуце.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па хіміі высокамалекулярных злучэнняў. Разам з І. Л. Кнунянцам даследаваў умовы і кінетыку полімерызацыі капралактаму. У 1930—1940 гадах займаўся распрацоўкай фундаментальных асноў хіміі цэлюлозы. У час Вялікай Айчыннай вайны выконваў дзяржаўныя даручэнні, звязаныя з арганізацыяй вытворчасці патрэбных фронту палімерных матэрыялаў. Распрацаваў метады сінтэзу вытворных цэлюлозы, метады мадыфікацыі цэлюлозных і сінтэтычных валокнаў для атрымання матэрыялаў з рознымі ўласцівасцямі. У 1930—1932 гадах займаўся асваеннем тэхналогіі атрымання віскознай ніці на Магілёўскім заводзе штучнага валакна імя Куйбышава.
Аўтар шэрагу падручнікаў, дапаможнікаў і манаграфій. Падрыхтаваў 130 кандыдатаў і 7 дактароў навук.
Узнагароды і званні 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалі. Сталінская прэмія 3-й ступені (1942) Сталінская прэмія 2-й ступені (1950) Дзяржаўная прэмія СССР (1974) Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР (1965)
Літаратура
Гальбрайх Л. С. З. А. Роговин учёный, педагог, организатор науки // Химия растительного мира, 2005, № 3. — С. 5—6. Рыцари открытий : лауреаты Сталинских премий — уроженцы Беларуси, 1941—1953 / Э. А. Корнилович, А. Г. Корнилович. — Минск, 2016.
Спасылкі Захар Аляксандравіч Раговін // Малілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента РОГОВИН Захар Александрович // Российская Еврейская Энциклопедия
Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Аўтары падручнікаў Катэгорыя:Дэканы