Рубонда () — востраў на поўдні возера Вікторыя. З’яўляецца нацыянальным паркам у складзе Танзаніі. Плошча — 240 км².

Востраў Рубонда месціцца за 111 км на захад ад Мванзы. Уяўляе сабою выцягнуты з поўначы на поўдзень на 31 км нізкі кавалак сушы. Берагі парэзаныя невялікімі залівамі. Востраў вядомы добра захаванай дзікай прыродай. Яго насяляюць шымпанзэ, антылопы, кракадзілы, гіпапатамы. У лістападзе і снежні на ім спыняюцца пералётныя птушкі.

У 1965 годзе Рубонда быў абвешчаны прыбежышчам для дзікіх жывёл. З 1977 года з’яўляецца нацыянальным паркам.

Спасылкі Tanzania National Parks Rubondo Island National Park Rubondo Island National Park — BirdLife Data Zone Flagship Species, Tourism, and Support for Rubondo Island National Park, Tanzania

Катэгорыя:Астравы Танзаніі Катэгорыя:Вікторыя (возера) Катэгорыя:Нацыянальныя паркі Танзаніі Катэгорыя:Незаселеныя астравы Катэгорыя:Азёрныя астравы