Мбаба́ра () — горад на паўднёвым захадзе Уганды, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай вобласці. Насельніцтва (2014 г.) — 195 013 чал.

Мбабара была заснавана як брытанскі ваенны пост і сталіца афрыканскай дзяржавы Анколе ў 1901 г. На мове народа нколе яе назва значыць «краіна малака». Пасля ліквідацыі Анколе ў 1974 г. пераўтворана ў цэнтр муніцыпалітэту і навакольнай вобласці. З 2020 г. мае статус буйнога горада ().

Мбабара — другі па важнасці прамысловы і фінансавы цэнтр краіны пасля Кампалы.

Спасылкі City on the move: Mbarara, Uganda Mbarara Municipality Urban Profile Mbarara city - Slum Dwellers International

Катэгорыя:Гарады Уганды Катэгорыя:Былыя сталіцы