«ZnaROCK» () — беларускі гумарыстычны рок-гурт.

Гісторыя Ідэя стварыць электрычны гурт з’явілася, калі Ян Вараб’ёў, Іван Анішчанка і Яўген Сокалаў разам навучаліся ў Ліцэі БДУ, а потым – на фізічным факультэце БДУ. Час ажыццявіць задуму прыйшоў на пачатку 2006 года, тады і адбыліся першыя рэпетыцыі. Яшчэ раней Яўген Сокалаў і Ян Вераб’ёў сябравалі ў школе і ў 2004 годзе пачыналі граць разам.

Пасля таго як змянілася некалькі бубначоў, у ліпені 2006-га ў гурт прыходзіць навучэнец БНТУ бубнач Зміцер Цітоў. Ужо ў жніўні пачалі рэпетаваць новым складам. Так склалася кампанія маладых, вясёлых і крэатыўных сяброў.

Першы канцэрт адбыўся на «Halloween», пасля якога адбылася знакавая падзея для гурта ZnaROCK: напісалася новая песьня – «Піраты Менскага мора». Менавіта яна вызначыла стыль і ідэю будучага альбому.

Увесну 2007-га пачалі часцей выступаць на канцэртах, апошні з якіх адбыўся ў межах рок-фэсту БДУ пад канец красавіка.

У 2011 песня «Я эма, мама» трапіла ў лік галоўных гітоў сезона і выйшла на складанцы «Прэм’ер Тузін».

Гурт пачаў з лёгкай акустычнай музыкі, канчаткова жанрава спыніліся ў межах ска-панку. У тэкстах песень адлюстроўваюць кансумарызм сучаснага грамадства.

Склад

Іван Анішчанка – бас-гітара Ян Вараб’ёў – спевы, рытм-гітара Яўген Сокалаў – сола-гітара Зміцер Цітоў – бубны

Дыскаграфія

Самотнікі

«Хачу Tattoo!» (2015)

Відэакліпы «Я эма, мама» (вытворчасць «TOtamTO Media & TV» Паўла Квасьнеўскага, Сяргей Пабягайла) — 2011 Зноскі

Спасылкі

«ZnaROCK» на сайце «Тузін Гітоў»

ZnaROCK — Generation.by

Катэгорыя:Музычныя калектывы Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2006 годзе Катэгорыя:Панк-рокавыя гурты Беларусі Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі